От пережитков командной экономики к свободному рынку

Лібералізацыя ўсіх рынкаў і пабудова ў Беларусі інстытутаў адкрытай рынкавай эканомікі як элементаў самарэгулявання.

Дзяржава мусіць устанаўліваць і потым падтрымліваць правілы гульні для суб’ектаў гаспадарання, а не канкурыраваць з імі.

Аднаўленне права прыватнай уласнасці на зямлю ў поўным аб’ёме.

Праблемы

• манаполія дзяржавы практычна ва ўсіх сферах гаспадарчай дзейнасці і захаванне перажыткаў савецкай камандна-планавай мадэлі кіравання эканомікай;

• штучнае вылучэнне дзяржаўнага сектара эканомікі з рыначных умоў гаспадарання, што адбываецца насуперак канстытуцыйнаму прынцыпу роўнасці ўсіх форм уласнасці;

• празмерны падаткавы цяжар з адначасова ўскладненай сістэмай уліку і адміністравання падаткаў;

• адсутнасць рынкавай інфраструктуры і элементаў самарэгулявання эканомікі.

Стратэгічныя кірункі вырашэння

• Эканамічныя рэформы патрабуюць лібералізацыі ўсіх рынкаў і пабудовы інстытутаў адкрытай рынкавай эканомікі як элементаў самарэгулявання эканомікі (прыватныя прадпрыемствы, біржы, інвестыцыйныя фонды, сістэма сацыяльнага і медыцынскага страхавання і г.д.).

• Перамяшчэнне прыняцця гаспадарчых рашэнняў ад дзяржаўных органаў да суб’ектаў гаспадарання, ад перажыткаў каманднай эканомікі да вольнага рынка, стварэнне для бізнесу стабільнага і бяспечнага прававога і гаспадарчага асяроддзя.

• Роля дзяржавы зводзіцца да ўстаноўкі і далейшага падтрымання правіл гульні для суб’ектаў гаспадарання, а таксама прадухілення негатыўных наступстваў для экалогіі, сацыяльнай абароны насельніцтва.

• Правядзенне канстытуцыйнай рэформы, якая забяспечыць выкананне прынцыпу «вяршэнства закона», а таксама роўнасці суб’ектаў гаспадарання ў незалежнасці ад формы ўласнасці.

• Аднаўленне права прыватнай уласнасці на зямлю ў поўным аб’ёме.

• Трансфармацыя сістэмы сацыяльнага забеспячэння ў сістэму сацыяльнага страхавання.

• Максімальная рацыяналізацыя выкарыстання матэрыяльных, працоўных і фінансавых рэсурсаў Беларусі за кошт развіцця канкурэнцыі.

Першакрокавыя меры

• замацаванне рэальнай незалежнасці Нацыянальнага банка і правядзенне ім адказнай манетарнай палітыкі;

• спрашчэнне падаткавай сістэмы, імкненне да адназначнасці нарматыўна-метадычных палажэнняў Падаткавага кодэксу, пашырэння магчымасці прымянення льготы па прыбытку, што накіроўваецца на капітальныя ўкладанні (прыбытак будзе вызваляцца ад падаткаабкладання па факце ажыццяўлення інвестыцый без увязкі з выкарыстаннем амартызацыйнага фонду). Наблізіць падатковую сістэму па складу падаткаў і збораў, перыядычнасці іх выплаты да падатковых сістэм развітых краін;

• падтрыманне нізкага ўзроўню інфляцыі і паніжэнне стаўкі рэфінансавання да ўзроўню, які б зрабіў даступным айчынныя крэдыты беларускім суб’ектам гаспадарання;

• забеспячэнне роўнага доступу усіх суб’ектаў гаспадарання да ўдзелу ў тэндарах на дзяржаўныя закупкі і аказанні паслуг у межах дзяржаўнай замовы;

• абмежаванне сферай натуральных манаполій кола відаў дзейнасці, якія ліцэнзуюцца;

• аднавіць і развіць інстытуцыянальныя элементы рынкавай інфраструктуры: таварныя і фондавыя біржы, брокерскія канторы, сістэма сацыяльнага і медыцынскага страхавання і г.п.;

• спрасціць уваходжанне ў бізнес, вядзенне і спыненне гаспадарчай дзейнасці;

• пашырыць практыку вызвалення суб’ектаў гаспадарання ад адміністрацыйнай адказнасці ў выпадку нязначнасці ўчыненых парушэнняў, прыняцця мер па іх устраненню і кампенсацыі прычыненай шкоды;

• правесці разавую амністыю даходаў усіх юрыдычных і фізічных асобаў;

• стварыць вольны рынак зямлі і працоўнай сілы;

• прыняць закон «Аб іпатэцы і крэдытах», які б прадугледжваў залог нерухомасці, у тым ліку зямлі, і прымусовага іх адчужэння;

• прыняць заканадаўства, якое б скарачала тэрміны і падвышала эфектыўнасць працэдур банкруцтва. Інстытут банкруцтва мусіць зрабіцца рэгулятарам эканомікі. Дзяржава мусіць прымаць рашэнне па санацыі прадпрыемстваў-даўжнікоў толькі пры наяўнасці абгрунтаваных бізнес-планаў;

• прывесці да ладу нерэнтабельных прадпрыемстваў з наступным адкрытым продажам іх акцый на аўкцыёнах, што дазволіць жыхарам Беларусі інвеставаць свае ашчаджэнні на фондавай біржы;

• правесці лібералізацыю ўмоў вядзення бізнесу, павялічыць удзельную долю мікра-, малога і сярэдняга бізнесу ў эканоміцы Беларусі ў ВУП Беларусі да 60%;

• трансфармаваць сістэму сацыяльнага забеспячэння ў сістэму сацыяльнага страхавання;

• правесці паслядоўны пераход да адраснай сацыяльнай абароны праз сістэму сацыяльнага страхавання. Адмовіцца ад сістэмы перакрыжаванага субсідыявання насельніцтва за кошт завышаных тарыфаў на энерганосьбіты для суб’ектаў гаспадарання. Вызваліць прадпрыемствы ад выканання сацыяльных функцый;

• забяспечыць інтэграцыю ў сусветную эканоміку, уступленне ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, атрыманне тэхнічнай і крэдытнай падтрымкі ад сусветнай супольнасці;

• эканамічную рэформу варта разглядаць як неад’емную складовую частку агульных рэформаў органаў дзяржаўнай улады і кіравання.

Вынікі

• Сфармаваная адкрытая рынкавая эканоміка і Беларусь будзе ўключана ў працэс глабалізацыі.

• Створаная сістэма гарантый прыватнай уласнасці, стабільнае і бяспечнае прававое і гаспадарчае асяроддзе для бізнесу.

• Беларусь мае прывабнае для інвестыцый асяроддзе з высокай ступенню эканамічнай свабоды.

• Беларускія наёмныя работнікі атрымалі новыя высокатэхналагічныя працоўныя месцы.

• Жыхары Беларусі атрымалі сістэму, якая гарантуе эфектыўную адрасную сацыяльную абарону.