Новости Новости Движения

Дыктоўка ад Хадановіча

Дыктоўка ад Хадановіча

3417 просмотров Гродно
21 сакавіка ў Гродна пры падтрымцы Руху «За Свабоду» арганізуецца ІІІ-я Агульнанацыянальная дыктоўка.

Дыктоўка «Гародня, будзьма з мовай-2010!» арганізуецца шэрагам гарадзенскіх грамадскіх арганізацый, ініцыятываў ды проста цікавымі, неабыякавымі людзьмі.

Гэтым разам тэкст Дыктоўкі — прадмова Уладзіміра Караткевіча да кнігі «Памяць зямлі беларускай». Чытаць тэкст будзе вядомы паэт і перакладчык, кіраўнік беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч, які адмыслова наведае Гродна.

Пасля Дыктоўкі адбудзецца свята мовы ад Андрэя Хадановіча. Усе ўдзельнікі атрымаюць памятныя падарункі. А па заканчэнні імпрэзы ўдзельнікаў чакае святочны торт.

Дыктоўка не ёсць тэстам на валоданне мовай. У першую чаргу гэта жэст салідарнасці з беларускай мовай, з беларускай незалежнасцю, нашае сведчанне таго, што беларуская мова жывая і мае шмат прыхільнікаў. Напісаны тэкст можна будзе пакласці ў сямейны архіў, захаваць для нашчадкаў, перадаць ім як унікальнае сведчанне павагі да беларускай самабытнасці.

Дыктоўка адбудзецца 21 сакавіка, у нядзелю, а 12.00 па адрасе Будзёнага 48а-100 (зала ва ўнутраным дворыку). Запрашаюцца ўсе ахвотныя. Уваход вольны. Падрабязнасці па тэлефоне: 74-44-28 ці ў інтэрнэце на сайце http://ruh-u-hrodna.livejournal.com

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

День Воли

Последние новости