Грамадства сёння як ніколі гатовае і прагне пераменаў. Людзі стаміліся ад прапанаванай беларускім рэжымам «стабільнасці», хочуць зрухаў у асобах і праграмах.
У гэтай празе мы заўсёды знаходзімся на адным баку з грамадствам. Рух «За Свабоду» падкрэслівае, што ў гэтых умовах актыўнае назіранне мае значэнне як адстойванне уласнага выбару.
Нам трэба свабода, нам трэба дэмакратыя, нам трэба павага да нашых правоў з боку дзяржавы. Дзеля гэтага Рух «За Свабоду» засяродзіцца на правядзенні паўнавартаснага назірання і мабілізацыі грамадства. Мы не выключаем правядзення супольных дзеянняў для дасягнення гэтых мэтаў з палітычнымі і грамадзянскімі сіламі, блізкімі нам каштоўнасна.