Новости Аналитика

От Кочановой до Лукашенко: зачем чиновники едут в регионы и встречаются с оппозицией

От Кочановой до Лукашенко: зачем чиновники едут в регионы и встречаются с оппозицией

1910 просмотров Барановичи Лида Брест
Накануне выборов глава Совета Республики, а фактически на сегодня второй человек во власти Наталья Кочанова направилась в турне по регионам, где кроме вертикали встречалась с местными оппозиционерами. Лукашенко решил встретиться с группой противников строительства завода АКБ. Зачем это все и какие впечатления остались после встречи говорят члены Движения «За свободу», которых пригласили.

Меркаванне пра патэнцыял пратэсту

«Спачатку я ісці на сустрэчу не хацеў, думаў, што нас хочуць як масоўку выкарыстаць. Але ў апошні момант вырашыў з’явіцца, не дзеля Качанавай, а каб паглядзець на „новых актывістаў“», — распавёў брэсцкі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Юрый Казакевіч.

Яго на сустрэчу з Качанавай запрасілі ў Баранавічах. Большасць прысутных, па ягоных словах, прадстаўлялі ТБМ, былі некалькі чалавек з «Гавары праўду», некалькі незнаёмых людзей з ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, мясцовыя блогер і журналіст і чалавек дзесяць невядомых і маўклівых.

«Каля гадзіны я сядзеў і слухаў. Спачатку пра тое, якая Качанава выдатная, потым як нехта не можа знайсці высокааплачваемую работу ветэрытарам. І ўсё думаў, навошта я тут і што агулам адбываецца (не было нікога з праўладных СМІ). Потым мне надакучыла. Я заклікаў скараціць выказванні разы ў чатыры і заадно сказаў Качанавай, што не буду нічога ў яе запытвацца, выкажу сваё меркаванне, але не чакаю пачуць яе адносіны да гэтага, бо не паважаю ні яе меркаванне, ні яе асабіста», — распавёў Казакевіч.

Ягонае меркаванне, выказанае на сустрэчы: сустрэча была арганізаваная, каб лепей зразумець ступені пратэстнасці людзей. Акрамя таго, абласны каардынатар Руху агучыў на сустрэчы, што ў грамадстве сёння як ніколі высокі запыт на змену кіраўніка, у палітыку прыйшлі новыя людзі, якіх Лукашэнка дастаў, рэальны ягоны рэйтынг не вышэй за 20%, і, магчыма, ужо рыхтуецца намеклатурны пераварот.

«Качанава спытала, што я хачу. У адказ я каротка пераказаў асноўныя палажэнні Руху „За Свабоду“ — Канстытуцыя 1994 года, паўнавартасная мяжа з Расіяй і выхад з саюзаў з ёй, рух у Еўропу, пазбаўленне ад пагрозы атамнай бомбы ў Астраўцы, абмежаванне дзеянняў міліцыянтаў і дэмакратычныя і сапраўдныя выбары», — распавёў актывіст Руху.

Па меркаванні Казакевіча, прыехала Качанава ў Баранавічы, каб скласці меркаванне, і сваёй мэты дасягнула. «Іншая справа, што меркаванне гэтае яўна нявернае, бо прастэстны патэнцыял — значна вышэй, чым можна было пабачыць на гэтай сустрэчы», — лічыць палітык.

Квінтэнсенцыя беларускага тэлебачання

«Перш паездкі Качанавай адбываюцца пад час выбарчай кампаніі. Самае галоўная мэта, каб чарговы раз ва ўладзе ўтрымаўся яе бос. А яна маніторыць абстаноўку», — адзначыў гродзенскі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Вітольд Ашурак, які быў запрошаны на сустрэчу з Качанавай у Лідзе.

Па-другое, дадаў ён, яна падала недвухсэнсоўны сігнал уладзе каб прытрымліваліся галоўнай ліні. «Паседжанне па фармаванні ўчастковых выбарчых камісій, у якія не трапіў ніводны незалежны прадстаўнік, паказалі — меседж данеслі. Як будзе далей, то пакажа час, але зараз прынялі на ўзбраенне», — лічыць палітык.

Па-трэцяе, дадаў Ашурак, трэба было паказаць, што ўлада, «нягледзячы на тры працэнты, — моцная». «Моцная як уся дэмагогія пані Качанавай. Здымаю капялюш. Каб быць дэмагогам такога 80 ўзроўню трэба пастарацца. Гаворыць як тэлебачанне», — адзначыў ён.

Актывіст Руху «За Свабоду» лічыць, што уладам цікава, каб у сённяшняй сітуацыі рэгіёны хаця б вытрымлівалі нейтралітэт.

«У мяне былі ілюзіі, што Качанава — асоба. Я не спадзяваўся, што на сустрэчы будуць цікавыя адказы ці цікавыя думкі, але гэта было абсалютна нецікава. Я быццам бы паглядзеў беларускае тэлебачанне», — дадаў Вітольд Ашурак.

Ці зрабіла нейкія высновы з сустрэчы сама Качанава, сказаць цяжка, лічыць актывіст Руху. «Мы давялі ёй пазіцыю большасці Лідчыны, хаця яна і старалася нівеліраваць значнасць сказанага. Падкрэслівала: «Вітольд Міхайлавіч, вы гаварыце не за ўсю Лідчыну. А я кажу: „Я гавару за 97%“. Той, хто меў вушы, той пачуў», — заключыў Вітольд Ашурак.

Сустрэча, якой не было

«Качанава — прафесійны дэмагог. На эмацыйныя пытанні, бачна было, што набалела, казала: «Ды што вы гаварыце, мы нічога не робім, усё гэта добра». На рэзкія і халодныя па фактах: «Я нічога не ведаю. Я не ведаю, я не бачыла», — прыгадаў сябра Руху «За Свабоду» Сяргей Пантус, які пабыў на сустрэчы ў Лідзе.

Асноўная мэта прыезду — прамацванне глебы перад і пасля выбараў, узроўню пратэстных настрояў грамадства.

Пантус распавёў, што пасля сустрэчы з апазіцыяй Наталля Качанава накіравалася на лідскую лакафарбу. «Пра нашу сустрэчу ў дзяржаўных і прадзяржаўных СМІ нічога няма. Там яна сустрэлася з актывам лідскага раёну, адабраныя людзі задавалі пытанні. Вось пра гэтую сустрэчу дзяржаўныя СМІ напісалі», — заключыў Пантус.

Лукашэнка прыехаў з гатовай прапановай пра рэферэндум

«У Лукашэнкі прафесійная каманда, і яна ўсведамляе, што рэйтынг падае. У яго ёсць крыўда на людзей, што яны пратэстуюць, выказваюцца. Таму сустрэча ў Брэсце была спробай спроба вырашыць праблему, знізіць напал канфлікту і пратэсту», — распавёў сябра Рады Руху «За Свабоду» Раман Кісляк, які быў запрошаны ў Брэсце з іншымі прадстаўнікамі групы пратэстоўцаў супраць будаўніцтва завода АКБ на сустрэчу з Лукашэнкам.

Па ягоным меркаванні, меседж, які прагучаў у Брэсце, не быў рэгіянальным, а разлічаны на ўсю Беларусь. Афіцыйны лідар Беларусі дэманстраваў, што ён сучасны, «незабранзавелы», разбіраецца ў гаджэтах, спецыяльна навучаныя людзі прасілі зрабіць з ім селфі.

«Мы амаль 15 хвілінаў чулі маналог па розных пытаннях. І на першым жа пытанні па будаўніцтву АКБ ён выдаў прапанову пра правядзенне рэферэндуму: „Вось закончым перадвыбарчую пандэмію, збяром ураджай і правядзем рэферэндум. Хай людзі скажуць“. І на іншыя пытанні адразу прыгадваў гэтую ж прапанову. Гэта значыць, што ён прыехаў з гатовым рашэннем», — падкрэсліў Кісляк.

Ён лічыць, што групу выкарысталі для піяру і прапаганды, каб паказаць прыгожую карцінку. «Але ў нашым пратэсце розныя людзі, адныя кажуць: нельга з ім размаўляць. Другія: вас запрасілі, чаму вы не выкарысталі? За намі 41 тысяча подпісей жыхароў Брэста, не была завершаная важная тэма. Таму мы пайшлі», — завершыў Кісляк.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Президентские выборы 2020

Последние новости