Новости Новости Беларуси

Губаревич заявил о завершении участия в президентской кампании

Губаревич заявил о завершении участия в президентской кампании

3763 просмотра Минск
Претендент на пост президента, председатель Движения «За Свободу» Юрий Губаревич заявил о завершении участия в президентской кампании, он планирует сосредоточиться на организации наблюдения.

«19 чэрвеня — апошні дзень збору подпісаў. Як і планавалася, мая каманда, выкарыстоўваючы легальную магчымасць, праводзіла пікеты ад Мінска да пляцоўкі каля АЭС дзеля таго, каб казаць пра небяспеку каронавыбараў — як для здароўя грамадзян, так і для нашых правоў як выбаршчыкаў», — сказана ў заяве Губарэвіча.

Па ягоным меркаванні, са старту прэзідэнцкай выбарчай кампаніі-2020 улады пачалі дзейнічаць нахабна, па-хамску, брутальна, рэпрэсіі нарасталі з кожным тыднем, не засталося і рэшткаў законнасці. Палітык нагадаў, што 19 чэрвеня яго асудзілі да арышту на 15 сутак за ўдзел у легальным пікеце па зборы подпісаў.

«На фоне рэкорднага зніжэння рэйтынгу, не маючы што прапанаваць беларусам для абнаўлення сацыяльнага кантракту, Лукашэнка намагаецца ўтрымаць уладу праз выкарыстанне сілавых структур. Свае дзеянні ён спрабуе прыкрываць словамі пра абарону незалежнасці Беларусі. Хаця вядома, хто за чвэрць стагоддзя кіравання нашай краінай стварыў перадумовы для такой пагрозы», — нагадаў Губарэвіч.

Беларусам, па ягоным меркаванні, трэба дамагацца спынення рэпрэсій і вызвалення ўдзельнікаў і актывістаў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. У тым ліку кіраўніка ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай Сяргея Ціханоўскага і прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду Віктара Бабарыкі, супраць якіх распачатыя крымінальныя справы.

Цэнтрвыбаркам на чале з Лідзіяй Ярмошынай павінен быць распушчаны, заявіў Юрый Губарэвіч. «Грамадства не зможа верыць афіцыйным вынікам галасавання 9 жніўня. Таму неабходна сфармаваць новы склад ЦВК — каб гэта быў Цэнтрвыбаркам народнага даверу», — прапанаваў ён.

Іншыя крокі наступныя: у склад участковых выбарчых камісій павінны ўвайсці прадстаўнікі кандыдатаў у прэзідэнты, назіральнікі павінны мець права кантролю за падлікам галасоў.

«Перад усімі, хто выступае за перамены ў Беларусі і каму зразумела, што сапраўдных выбараў у Беларусі сёння няма, стаіць супольная задача — законным шляхам дамагчыся правядзення сапраўдных, дэмакратычных выбараў», — адзначыў старшыня Руху «За свабоду».

Шлях да гэтага — назіранне. «Кожны грамадзянін мае права прыняць удзел у назіранні за яўкай выбаршчыкаў, асабліва падчас датэрміновага галасавання, і за падлікам галасоў. Толькі актыўнае і масавае назіранне дазволіць нам паўплываць на членаў выбарчых камісіяў, нагадаць ім пра крымінальную адказнасць за фальсіфікацыі і неабходнасць дзеянняў у межах закона», — лічыць Губарэвіч.

«Менавіта актыўнае і масавае назіранне — гэта законная магчымасць адстойваць сапраўднае волевыяўленне народа», — падкрэсліў ён.

Пасля выхаду з прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў якасці прэтэндэнта на статус кандыдата ён плануе засяродзіцца менавіта на арганізацыі актыўнага масавага назірання.

«Дзейсны кіраўнік краіны прайграе. І гэты электаральны расклад застаецца толькі аформіць юрыдычна. Нам усім разам!» — заключыў Губарэвіч.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Президентские выборы 2020

Последние новости