Новости Новости Беларуси

Движение «За свободу» требует от властей немедленно прекратить преследование политических оппонентов

Движение «За свободу» требует от властей немедленно прекратить преследование политических оппонентов

4531 просмотр Минск
Заявление Движения «За свободу» по поводу преследования председателя организации и других потенциальных кандидатов в президенты.

Першамайскі суд сёння, 19 чэрвеня прыняў рашэнне пра арышт на 15 сутак прэтэндэнта ў прэзідэнты, старшыні Руху «За Свабоду» Юрыя Губарэвіча за ўдзел у несанкцыяваным масавым мерапрыемстве 7 чэрвеня. У гэты дзень на пляцоўцы каля Камароўскага рынку ў Мінску адбываўся вялікі пікет па збору подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў. Фактычна Губарэвіч атрымаў арышт за зварот да беларусаў з заклікам падтрымаць яго подпісамі.

Рух «За Свабоду» лічыць падобнае рашэнне прававым бязмежжам, працягам ціску на альтэрнатыўных прэтэндэнтаў у прэзідэнты.

Раней былі таксама затрыманыя прэтэндэнт у прэзідэнты Віктар Бабарыка, кіраўнік ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, блогер Сяргей Ціханоўскі, дзесяткі членаў ініцыятыўных групаў, шэраг палітыкаў, актывістаў, блогераў. Удзельнікам выбарчай кампаніі паступалі пагрозы, іх беспадстаўна і адвольна затрымлівалі і штрафавалі.

Усё гэта сведчыць пра тое, што выбарчая кампанія адбываецца ў атмасферы страху, ціску на незалежных кандыдатаў, членаў іх камандаў, людзей, якія выказваюць свае меркаванні на легальных пікетах па зборы подпісаў. Але гэта не перашкаджае беларусам вышыхтоўвацца ў шматкіламетровыя чэргі салідарнасці, як гэта адбылося 18 чэрвеня.

У гэтых умовах Рух «За Свабоду» патрабуе ад уладаў:

— неадкладна спыніць пераслед палітычных апанентаў;

— неадкладна вызваліць арыштаваных;

— паважаць прынцып вяршынства права.

— забяспечыць роўную палітычную канкурэнцыю на выбарах.

— пакараць службовых асобаў, якія нясуць адказнасць за бесчалавечныя ўмовы ўтрымання ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску і іншых падобных установах.

Рух «За Свабоду» звяртаецца да дэмакратычных прэтэндэнтаў у прэзідэнты з заклікам праявіць салідарнасць з затрыманымі і арыштаванымі ўдзельнікамі кампаніі, выказаць адназначную пазіцыю пра недапушчальнасць падобных паводзінаў з боку ўладаў.

Рух «За Свабоду» заклікае міжнародную супольнасць падтрымаць палітыкаў і грамадскіх актывістаў у Беларусі, якія аказаліся сёння ва ўмовах жорсткага ціску і рэпрэсіяў з боку ўладаў. Вітаем словы салідарнасці, выказаныя кіраўніцтвам Еўразвязу.

Мы ўдзячныя ўсім беларусам за ўдзел у акцыях салідарнасці, у тым ліку 18 чэрвеня ў Мінску, мы заклікаем да далейшай падтрымкі і супрацы. Разам мы зможам змяніць сітуацыю, і Беларусь стане дэмакратычнай!

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:

Президентские выборы 2020

Последние новости