Новости Новости Беларуси

Губаревич: подписи собирать не будем

Губаревич: подписи собирать не будем

1759 просмотров Минск
Председатель Движения «За Свободу» Юрий Губаревич, чья инициативная группа зарегистрирована в Центризбиркоме, рассказал, почему ему не нужен сбор подписей.

Губарэвіч: У гэтай кампаніі не стаўлю за мэту рабіць стаўку на збор подпісаў, бо лічу, што гэта злачынства — накіроўваць зборшчыкаў подпісаў хадзіць па кватэрах у сітуацыі, калі пакуль і блізка не бачна, што эпідэмія ідзе ўніз.

Той жа беларускі кіраўнік прызнаўся, што як мінімум месяц будзе захоўвацца сённяшні стан. А гэта менавіта той час, калі будуць збірацца подпісы. І любы зборшчык на трэці-чацвёрты дзень становіцца хадзячай біялагічнай зброяй.

Ёсць вельмі вялікая рызыка, што ён асабіста заразіцца каронавірусам, а затым гэтую заразу будзе разносіць па дамах. У першую чаргу пацерпіць старэйшае пакаленне, якое больш даверлівае і адкрытае. Таму ўсё гэта — злачынства, і ўдзельнікі праймерыз наогул не будуць накіроўваць сваіх зборшчыкаў збіраць подпісы па кватэрах. Наадварот мы будзем звяртаць грамадскую ўвагу на тое, каб людзі не адчынялі дзверы.

РР: Будзеце праводзіць толькі пікеты?

Губарэвіч: Так, выкарыстаем гэтую кампанію для пікетаў, бо гэта не забаронена. У бліжэйшы час будзе вядома, у якіх гарадах і на якіх пляцоўках пройдуць пікеты. Але мэта нашай кампаніі — перанос выбараў.

Лічу, што ніводны з прэтэндэнтаў сёння не здольны сабраць 100 тысяч подпісаў. Трэба думаць не пра подпісы, а пра здароўе людзей, таму, на мой погляд, правядзенне выбараў у такой сітуацыі немагчыма.

РР: Але ваша каманда будзе на вуліцах збіраць подпісы?

Губарэвіч: Пікеты будуць выстаўлены больш для інфармавання людзей, бо яны даюць магчымасць візуалізацыі і бяспечнай камунікацыі. А збор подпісаў — гэта трэцяя справа.

РР: Колькі ў вашай ініцыятыўнай групе чалавек?

Губарэвіч: 121 чалавек — столькі ж, колькі ў іншых удзельнікаў праймерыз Вольгі Кавальковай і Мікалая Казлова. Гэта неабходны мінімум для ініцыятыўнай групы. Тым самым мы хацелі паказаць, што для нас збор подпісаў не галоўнае, мы выступаем за іншае.

Кастусь Заблоцкі

Источник: www.racyja.com

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Президентские выборы 2020

Последние новости