Новости Новости Беларуси

Витебский активист рассказал об условиях содержания в изоляторе

Витебский активист рассказал об условиях содержания в изоляторе

1626 просмотров Витебск
Витебский активист движения «За Свободу» Александр Ильинец был наказан 5 сутками административного ареста за участие в «кормлении голубей», которое суд счел «несанкционированным пикетированием» (арт . 23.34 КоАП). 13 мая Александр Ильинец был освобожден из-под ареста и вышел на свободу.

«Цягам пяці дзён прасіў кіраўніцтва ІЧУ даць мне пазваніць маці, якая не ведала, дзе я. Яны мне адмаўлялі з розных прычын, не давалі мне 5 сутак пазваніць. Маці турбавалася. Таму зараз хачу хутчэй сустрэцца з мамай. Гэта самае галоўнае. А потым — падыхаць сьвежым паветрам. Я пяць дзён у камеры з 9-цю курцамі сядзеў», — сказаў Аляксандр Ільінец адразу пасля вызвалення.

Мужчына прызнаўся, што праз цыгарэтны дым і адсутнасць свежага паветра ў камеры ў яго пачаўся кашаль, а праз хваляванне — узнялася тэмпература. Але спадзяецца, што з ягоным здароўем усё будзе ў парадку.

«Я не ведаю, што тут творыцца зараз, але там штодзень па камерах цягаюць людзей. Каранавірус, а яны пастаянна мяняюць людзей у „шахматным парадку“. Навошта? Ці для таго, каб спецыяльна заразіць, ці для чаго іншага? Не ведаю. Я лічу, што зараз, калі ідзе каранавірус, — давайце людзям штрафы і адпускайце іх», — мяркуе Ільінец.

Умовы ўтрымання людзей у ізалятары часовага ўтрыманьня ён называе жахлівымі.

Аляксандар Ільінец пацвердзіў інфармацыю пра тое, што ў аддзеле аховы грамадскага правапарадку Чыгуначнага раёну перад затрыманнем бачыў як мінімум яшчэ пяць чалавек, якія 3 траўня ўдзельнічалі ў «кармленні галубоў». Але, як іх пакаралі і ці пакаралі наагул — не ведае. Іх прозьвішчы таксама невядомыя.

«Штрафы ім далі ці што, я не ведаю. Мяне адтуль прывезлі — і адразу ў камеру, і ў ІЧУ я іх не бачыў», — сказаў Аляксандр.

Источник: spring96.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости