Новости Новости Беларуси

Член Движения «За Свободу» потребовал установить между Белорусью и Россией пограничные столбы

Член Движения «За Свободу» потребовал установить между Белорусью и Россией пограничные столбы

441 просмотр Минск
Граница между Беларусью и Россией не установлена, демаркация и делимитизация не проводилась и не планируется в ближайшее время, поэтому и пограничных столбов не будет, ответили в Госпогранкомитете Беларуси.

З пытаннем, калі плануецца аднаўленне памежных слупоў сябра Руху «За Свабоду» Вячаслаў Вязьмін звярнуўся 12 траўня ў Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі.

«З незразумелых грамадству, як тады, так і зараз, памежныя слупы з нашага боку ліквідаваныя (дзесьці, можа, яшчэ не былі ўсталяваныя ў 1995 годзе). Гэтыя канструкцыі — адна з прыкметаў незалежнай дзяржавы», — лічыць Вязьмін.

Ён падкрэсліў, што памежныя слупы не толькі ўвасабляюць у сабе духоўныя каштоўнасці краіны, але даюць тлумачэнні па мясцовасці, дзе пачынаецца дзеянне законаў Беларусі, выключае магчымасці злоўжывання на памежнай тэрыторыі.

Зварот быў перанакіраваны ў Памежны камітэт, адкуль паступіў адказ.

«Дагавор аб дзяржаўнай граніцы паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй не заключаўся, мерапрыемствы па дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы, якія ўключаюць у сябе работы па абазначэнню па мясцовасці дзяржаўнай граніцы пагранічнымі знакамі, не ажыццяўляліся», — адказаў на зварот начальнік упраўлення дэлімітызацыі і дэмаркацыі дзяржаўнай граніцы Дзяржпагранкамітэту Беларусі У. Каваленка.

Па ягоных словах, у бліжэйшы час правядзенне дэмаркацыі на мяжы паміж Беларуссю і Расіяй не плануецца. «У цяперашні час падставаў для задавальнення вашага звароту не маецца», — заключыў Каваленка.

«Сітуацыя незразумелая, калі маецца тэрыторыя, супольная з тэрыторыяй іншай дзяржавы, па факце акрамя знакаў на дарогах незразумела, якім чынам даведацца, што законы нашай дзяржавы скончваюць дзеянне, дзе скончваюцца нашыя землі. Гэта вельмі важна дзеля замацавання нашай незалежнасці (тым больш з такім мякка кажучы непрадказальным суседам), а таксама дзеля інфармавання грамадзянаў супольнай дзяржавы, дзе яны могуць падпасці ўжо пад заканадаўства Беларусі калі законна ці не перасякуць мяжу», — пракаментаваў адказ Вязьмін.

Актывіст Руху «За Свабоду» лічыць, што гэтае пытанне так пакідаць нельга, у планах дамагчыся, каб дэмаркацыя была праведзеная. «Гэта нармальная ды патрэбная справа, прычым незразумела, чаму памежны камітэт не ініцыяваў правядзенне гэтых мерапрыемстваў сам раней», — заключыў Вячаслаў Вязьмін.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости