Новости Новости Беларуси

«Здесь все тяжелыми пневмониями забито» Ольга Логвинович три недели не могла добиться теста на COVID-19. сейчас заболела вся сем

«Здесь все тяжелыми пневмониями забито» Ольга Логвинович три недели не могла добиться теста на COVID-19. сейчас заболела вся сем

2292 просмотра Молодечно
Член Движения «За свободу» из Молодечно Ольга Логвинович более 3 недель добивалась теста на коронавирус. «Нет оснований», — отвечали врачи. Сейчас COVID-19 у нее подтвердился, у мужа пневмония, двое детей кашляют.

У менскія шпіталі маладачанскую сям’ю не пакладуць, нягледзячы на тое, што днямі Аляксандар Лукашэнка заявіў: хворыя на каранавірус павінны лячыцца ў абласных шпіталях, а не ў раённых.

«Менск нас браць ня хоча. Прапанавалі Валожын, але туды мы самі ня хочам, там ня вельмі добра абсталяваны шпіталь, рэпутацыя ў яго так сабе — няма кампутарнай тамаграфіі, а я апасаюся за дзяцей. Ня ведаю, чаму нас у роднае Маладэчна не кладуць — можа, шпіталі ўжо забітыя пад завязку. Цяпер сядзім дома і чакаем, дзе нам знойдуць месца», — кажа Вольга, якой 20 красавіка паведамілі, што ў яе станоўчы тэст на каранавірус.

Вольгу абсьледавалі ў Маладэчне, Жодзіне, Вялейцы. Дыягназ паставілі праз 3 тыдні

Кепска адчуваць сябе Вольга пачала яшчэ 29 сакавіка — паднялася тэмпэратура, забалела горла. Тэмпэратура не спадала, жанчына пачала задыхацца. 6 красавіка яе паклалі ў пульманалёгію Маладачанскага шпіталя.

«Рэнтген нічога не паказваў. Я прасіла зрабіць тэст, мне казалі: няма падстаў: маўляў, тэмпература невысокая і рэнтген пнэўманію не паказваў. Мяне „пакапалі“ 4 дні і адпусьцілі, нібыта сымулянтку. Бальнічны закрылі 10 сакавіка. Дома стан не палепшыўся, стала горш. Я патэлефанавала галоўнаму доктару, патлумачыла, што тэмпэратура не спадае, хоць зьмяніла ўжо некалькі антыбіётыкаў. Тады ўжо мяне накіравалі ў тэрміновым парадку ў Жодзіна, бо ў Маладэчне шпіталі перапоўненыя», — кажа Вольга.

На машыне хуткай дапамогі 17 красавіка яе павезьлі ў Жодзінскі шпіталь. Пакуль яна сядзела ў прыёмным пакоі, падвозілі і падвозілі людзей з пнэўманіямі з Чэрвеня і Стоўпцаў.

«Мне некалькі разоў рабілі рэнтген — ён нічога не паказвае, аналіз крыві нармальны. Доктарка западозрыла, што ў мяне недалечаны бранхіт, і кажа: «Можа, вам пакуль класьціся ня варта, тут усё цяжкімі пнэўманіямі забіта».

У Жодзіне мне нарэшце зрабілі тэст на каранавірус. Мне незразумела, чаму тры тыдні мне адмаўлялі, і наагул — каму і па якіх паказьніках адразу робяць тэсты? Кожны дзень па тэлевізары чую, што па колькасьці праведзеных тэстаў Беларусь «наперадзе плянэты ўсёй».

Пасьля здачы тэсту Вольга паехала ўначы дадому з Жодзіна ў Маладэчна (120 км) на таксоўцы.

«У мужа — двухбаковая інтэрстыцыяльная пнэўманія, ня выключана, што і COVID-19»

20 красавіка ў мужа Вольгі рэзка паднялася тэмпэратура — да 39 градусаў, усё цела ламіла.

«А ён наагул ня ведае, дзе паліклініка, праходзіць па 50 км у дзень, — кажа Вольга. — Выклікалі ўчастковую доктарку, тая паслухала, нічога не пачула».

А ў 22 гадзіны Вользе патэлефанавалі з санстанцыі і паведамілі, што ў яе станоўчы тэст на COVID-19.

«Сёньня нас абодвух павезьлі ў Вялейку, зрабілі КТ. У мяне пнэўманія, хоць 5 разоў рабілі рэнтген, і ён нічона не паказаў. У мужа Яна — таксама пнэўманія. Напісалі: „КТ-карціна можа адпавядаць двухбаковай інтэрстыцыяльнай пнэўманіі, не выключаючы COVID-19“. Тэст на каранавірус Яну не зрабілі.

Цяпер мы сядзім дома ў Маладэчне, чакаем, куды нас шпіталізуюць усёй сям’ёй. У мяне лёгкая ступень „кароны“ — больш за 3 тыдні тэмпэратура 37,2. У мужа двухбаковая пнэўманія. Дзеці таксама не зусім здаровыя: 10-гадовая дачка кашляе, у 14-гадовага сына — невялікая тэмпэратура», — кажа жанчына.

«Я сама ў шоку, ня ведаю, дзе магла падчапіць вірус»

Натуральна, Вольга ня раз задумвалася, адкуль у яе каранавірус. Кажа, што ўвесь сакавік, калі сытуацыя ў Беларусі пагоршылася, сям’я старалася абмежаваць кола кантактаў. Дзеці ў школу не хадзілі, яна працавала за кампутарам дома, выходзіла толькі па неабходнасьці — у бліжэйшую крамку, па працы выяжджала на сустрэчы, але на пару хвілін, трымалася на адлегласьці. Кантакты са сваякамі таксама абмежавалі.

«Я сама ў шоку, ня ведаю, дзе магла падчапіць вірус. Можа, калі я ў пульманалёгіі ляжала — з 6 па 10 красавіка. Але туды я паехала ўжо з сымптомамі, задыхалася, не магла пракашляцца. Мяне вельмі непакоіць, што я кантактавала зь вялікай колькасьцю лекараў.

Доктар два разы дадому да нас прыходзіў пры канцы сакавіка — у звычайнай марлевай павязцы. Трэці раз, калі мне горш стала, я сама паехала ў паліклініку, бо патэлефанавала загадчыцы, што стан пагоршыўся, а тая сказала прыяжджаць. Да таго ж, мяне накіроўвалі да сківічна-тваравага хірурга, і я езьдзіла ў стаматалёгію. Дзіця захварэла — прыходзіла пэдыятарка таксама толькі ў марлевай павязцы. Потым пульманалёгія, але там дактары былі ў поўнай экіпіроўцы.

Потым мяне везьлі ў Жодзіна, я доўга знаходзілася ў прыёмным пакоі, там не маглі зразумець, што са мной. Так што ў асноўным мае кантакты — гэта дактары, па якіх мяне ганялі тры тыдні», — перажывае за лекараў Вольга.

Да саміх лекараў у Вольгі прэтэнзій няма — яны стараліся, рабілі ўсё, што маглі, выпісвалі лекі, антыбіётыкі, 4 дні падтрымалі ў шпіталі. На іх зараз палягае вельмі вялікая нагрузка, шмат людзей з сымптомамі, кажа яна. Таксама Вольга разумее, што на ўсіх тэстаў не хапае: з усёй сям’і пратэставалі на COVID-19 толькі яе.

У аўторак атрымаць апэратыўна камэнтар, чаму Вользе Лагвіновіч тры тыдні адмаўлялі ў правядзеньні тэста на каранавірус і куды наагул шпіталізуюць сям’ю, у цэнтральным раённым шпіталі Маладэчна Свабодзе не ўдалося.

Позна ўвечары 21 красавіка Свабодзе стала вядома, што сям’ю Вольгі Лагвіновіч паклалі ў Смалявіцкі шпіталь. Усе чацьвёра знаходзяцца ў адной палаце.

Інна Студзінская

Источник: www.svaboda.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:

Коронавирус

Последние новости