Новости Новости Беларуси

«Стиральную машину и тостер оценили в 75 рублей». За акции в поддержку независимости описали имущество активистки Ольги Быковско

«Стиральную машину и тостер оценили в 75 рублей». За акции в поддержку независимости описали имущество активистки Ольги Быковско

1793 просмотра Минск
К члену Совета Движения «За свободу» Ольге Быковской пришла судебная исполнительница из Советского районного отдела. За неуплату штрафов в Быковской описали часть домашнего имущества.

«Пакуль апісалі пральную машыну і тостэр. Ацанілі тэхніку ўсяго ў 75 рублёў. А штрафаў на мне лічыцца яшчэ больш за 400 рублёў, плюс дадаліся 10% ад гэтай сумы за тое, што не сплаціла своечасова ўвесь штраф», — паведаміла Вольга Быкоўская.

Актывістку аштрафавалі за ўдзел у мітынгах у абарону незалежнасьці, якія праходзілі ў Менску 7 і 20 сьнежня. Усяго яна мусіць аддаць 675 рублёў, пакуль змагла выплаціць толькі 200 рублёў.

«Вядома, магла б сказаць, што гэтай уладзе ня дам ні капейкі, што было б справядліва. Але, па-першае, я ўсё ж законапаслухмяная грамадзянка і закон мушу выконваць. Па-другое, нават пры закрытых межах застаюцца такія захады, як арышт грашовых рахункаў, адключэньне мабільнай сувязі ды іншыя праблемы.

Можна згаджацца ці не згаджацца з тымі штрафамі (я асабіста лічу іх незаконнымі, палітычнымі), але ня сплачваць іх — значыць ускладніць сабе жыцьцё. Таму давядзецца плаціць, але не за адзін раз. Гэта я даводзіла судовым выканаўцам, калі мяне выклікалі на размову ў аддзел. Тады выканаўца сказала, што зьбіраецца прыйсьці да мяне, каб толькі паглядзець на мае жыльлёвыя ўмовы, але як сёньня прыйшла, дык раптам сказала, што накладзе арышт на частку маёмасьці. Хутчэй за ўсё, вырашылі так дэманстрацыйна мяне прысьпешыць», — мяркуе Вольга Быкоўская.

Актывістка напісала заяву аб растэрміноўцы выплаты штрафу і цяпер чакае, якое будзе прынята рашэньне. «Але гэта вырашае суд, працэс можа зацягнуцца», — кажа Вольга Быкоўская.

У мітынгах у абарону незалежнасьці Беларусі, якія прайшлі ў Менску ў сьнежні мінулага году пасьля патрабаваньняў Масквы «больш шчыльнай інтэграцыі» Беларусі з Расеяй, агулам бралі ўдзел ад 3 да 5 тысяч грамадзянаў. Некалькі дзясяткаў актывістаў аштрафавалі, а лідэры пратэстаў, у тым ліку Павал Севярынец, Яўген Афнагель, Максім Вінярскі ды іншыя, зазналі адміністрацыйныя арышты.

Ці не шкадуе Вольга Быкоўская, што брала ўдзел у акцыях пратэсту?

«Не шкадую, бо была патрэба ўсім паказаць, што мы гатовыя бараніць незалежнасьць. Але цяпер ня ведаю, ці варта паглыбляцца ў такую форму пратэсту. Усё ж вялікая плата за санкцыянаваныя акцыі і вялікая пэрсанальная плата ўдзельнікаў за несанкцыянаваныя вельмі звужаюць магчымасьці мірных пратэстаў. Такія велізарныя штрафы — проста неверагодна», — кажа Вольга Быкоўская.

Алег Грузьдзіловіч

Источник: www.svaboda.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости