Новости Новости Беларуси

Праймериз во время коронавируса-кому сейчас это интересно?

Праймериз во время коронавируса-кому сейчас это интересно?

1961 просмотр Минск
Остаются ли интересными праймериз самим участникам этой процедуры, пытается ли власть и на этом этапе повлиять на их результаты, о чем свидетельствует то, что на сегодня проголосовало около тысячи человек? На эти и другие вопросы в прямом эфире Еврорадио отвечают лидер Движения" За Свободу " Юрий Губаревич и сопредседатель оргкомитета по созданию партии «Белорусская христианская демократия» Ольга Ковалькова.

Паразмаўлялі пра:

  • ці атрымліваецца ў палітыкаў самаізалявацца
  • ці трэба ва ўмовах пандэміі «гуляцца» ў праймерыз
  • удзел у галасаванні на праймерыз чыноўнікаў
  • абарону ад уплыву на праймерыз дзяржавы
  • 1000 галасоў на анлайн-галасаванні наколькі гэта мала
  • ці гатовыя Кавалькова і Губарэвіч вывесці людзей на Плошчу
  • ці хопіць часу на кампанію адзінага кандыдата
  • як будуць правяраць подпісы


Некаторыя кажуць, у гэтых умовах, калі больш людзей цікавіць, колькі захварэла, колькі людзей памерла ад каранавірусу, што робяць ўлады, апазіцыя гуляе ў свой праймерыз, можа, чым лепей іншым заняліся?

Губарэвіч: У гэтых умовах давайце пакінем Аляксандру Лукашэнку самастойна выбіраць сабе апанентаў. Бо, як вядома, ад выбараў ён адмаўляцца не плануе. Парады, напэўна, нейкія спартовыя мерапрыемствы будзе праводзіць. Так і выбары правядзе. Адзінае, што апазіцыя да іх будзе непадрыхтаваная.

Я, як і ўсё беларускае грамадства, разумею, што на сёння галоўнай праблемай ёсць та сітуацыя, якая ўзнікла з нагоды распаўсюду эпідэміі. Сёння прачытаў свежыя звесткі з Міністэрства здароўя. Гэта жахлівая сітуацыя. Відавочна, што за апошнія некалькі дзён у разы рост. Відавочна, што ўлада не прадпрымае крокаў, каб хаця б належным чынам інфармаваць людзей пра крокі, якія трэба рабіць самім. Калі ты не спадзяешся на ўладу, то ты можаш пайсці на дыстанцыйную працу. Калі ты студэнт ці старэйшакласнік ты можаш таксама займацца дыстанцыйна.

Рух «За Свабоду» робіць усё магчымае для інфармавання людзей. Мы не так даўно правялі акцыю каля ЦУМа, раздавалі людзям памяткі, дыфіцытныя на сёння сродкі бяспекі — санітайзеры і маскі. Казалі людзям: «Калі вы заходзіце ў метро і вымушаныя карыстацца грамадскім транспартам, апраніце гэтую маску, гэта будзе бяспечна для вас і навакольных». Той жа мінскі метрапалітэн мог бы пайсці насустрач сваім пасажырам, калі яны не закрытыя, выстаўляйце гэтыя маскі для бясплатнага карыстання на ўваходзе. Прапануйце і нават патрабуйце ад кожнага пасажыра, каб ён імі карыстаўся.

Ідзеце наздра ў наздру — 34%, 33% і 33% — у вас няма падазрэння да такіх вынікаў? Мо, гэта «дамоўны матч» апазіцыі?

Губарэвіч: З аднаго боку гэта стварае пэўную інтрыгу, а што там змянілася праз гадзіну, што будзе на наступныя суткі. Скажу дакладна, што выпадкова так склалася. Гэта вынік рэальнага галасавання, што мы ідзём наздра ў наздру.

Надалей у нас ёсць яшчэ некалькі тыдняў, можам звярнуцца да сваіх аўдыторыяў, у нас ёсць яшчэ некалькі тыдняў, лічбы могуць змяніцца. Зараз пакуль размаўляем пра тысячу — гэта пэўны базіс партыяў-арганізатараў працэсу. Калі мы выскачым за 5-10 тысячаў, то тут далучацца новыя людзі, прыхільнікі пераменаў. У іх могуць абсалютна іншыя настроі, і мы атрымаем зусім іншыя лічбы на выхадзе.

Источник: epramova.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Президентские выборы 2020

Последние новости