Новости Новости Беларуси

Активист Движения требует найти виновных в загрязнении Дитвы и Немана

Активист Движения требует найти виновных в загрязнении Дитвы и Немана

714 просмотров Берёзовка
Гродненский областной координатор Движения «За Свободу» Витольд Ашурак обратился в прокуратуру с требованием найти виновных в загрязнении реки Дитвы и Немана.

«Па факту забруджання летам 2019 рэчак Дзітва і Нёман Следчым камітэтам Лідскага раёна была распачата крымінальная справа. Паралельна з гэтым журналісцкае раследаванне выявіла наўпроставую сувязь паміж экалагічнай катастрофай Дзітвы і Нёмана і злівам нечыстот Лідскім ЖКГ. Але, неўзабаве крымінальная справа была спыненая», — нагадаў сайту pyx.by Вітольд Ашурак.

Па ягоным меркаванні, «гэты дэмарш Следчага камітэту Лідскага раёна ставіць пад пытанне гарантыю бяспекі і здароўя грамадзян».

«Злачынца, які аддаваў загад на зліў нечыстот не знойдзены і не пакараны. Перарваны ланцужок, на якім грунтуецца грамадская бяспека — злачынства-пакаранне. Такая сітуацыя непрымальная, бо правакуе хаос і ўмацоўвае недавер грамадства да дзяржаўных устаноў», — падкрэсліў абласны каардынатар Руху.

Ён нагадаў, што праз загад чыноўніка было цалкам знішчанае усё жывое ў рацэ Дзітва на працягу 20 км.

«Але я перакананы, што за кожнае злачынства павінна быць адпаведнае пакаранне. Толькі такім чынам мы можам гарантаваць, што такія выпадкі халатнасці будуць немагчымымі. Таму сёння быў накіраваны афіцыйны ліст у лідскую пракуратуру з патрабаваннем праверкі рашэння аб спыненні крымінальнай справы», — заключыў Вітольд Ашурак.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Локальные кампании

Последние новости