Новости Новости Беларуси

Гомельская журналистка Лариса Щиракова награждена премией Движения «За Свободу»

Гомельская журналистка Лариса Щиракова награждена премией Движения «За Свободу»

1275 просмотров Гомель
Член Гомельского филиала ОО «БАЖ» Лариса Щиракова по результатам общественного голосования стала лауреатом премии имени Виктора Сырицы, которая была основана Движением «За Свободу».

У мінулым годзе з ініцыятывы Ларысы Шчыраковай гісторыкі, журналісты і проста неабыякавыя гамельчукі распачалі грамадскую кампанію «Забітыя і забытыя». Старт кампаніі быў дадзены на мясцовай ток-пляцоўцы «Медыяпрастора». Было вырашана разам дамагацца даследавання і годнага ўшанавання месцаў масавых расстрэлаў мірных грамадзян у ваколіцах Гомеля ў 30–40-я гады ХХ стагоддзя.

Гаворка найперш пра расстрэлы, які ўчынялі карнікі НКУС у Шчакатоўскім і Бутулінскім лясах, што абапал Чарнігаўскай шашы. Ёсць сведчанні, што забівалі мірных жыхароў і ў Ляшчынскім лесе, які цяпер знаходзіцца ў межах горада паміж вуліцай Барыкіна і Рэчыцкім праспектам.

Сабраныя сотні подпісаў гараджан пад зваротамі да Гомельскіх абласнога і гарадскога выканкамаў, пракуратуры, рэгіянальных упраўленняў Следчага камітэта і КДБ аб даследаванні і правядзенні раскопак масавых пахаванняў.

З ініцыятывы кампаніі ладзіліся сустрэчы з гісторыкамі, даследчыкамі масавых рэпрэсій камуністычных часоў Ігарам Кузняцовым і Мікалаем Крывальцэвічам. Збіраюцца архіўныя звесткі пра рэпрэсіі, запісваюцца відэа- і аўдыясведчанні сваякоў рэпрэсаваных беларусаў. Напрыканцы студзеня ўдзельнікі кампаніі зладзілі ў Бутулінскім лесе адмысловую арт-акцыю.

«Я радая, што наша кампанія „Забітыя і забытыя“ стала заўважнай у краіне, што тэму масавых рэпрэсій у сталінскія часы ўдалося вярнуць у грамадскі дыскурс. Беларусь — адзіная краіна на постсавецкай прасторы, дзе гэтая тэма не даследуецца на дзяржаўным узроўні. У нас няма нават афіцыйных звестак пра колькасць рэпрэсаваных грамадзян, хоць трагедыя закранула сотні тысяч беларускіх сем’яў. Мой прадзед Рыгор Кавальчук, які жыў у Нараўлянскім раёне, таксама быў рэпрасаваны», — зазначыла ў гутарцы з карэспандэнтам службы маніторынгу ГА «БАЖ» лаўрэатка прэміі імя Сырыцы, журналістка Ларыса Шчыракова.

Актывісты кампаніі «Забітыя і забытыя» дамагаюцца, каб расстрэльныя месцы мелі ахоўны статус і адпаведныя мемарыяльныя знакі.

Источник: baj.by

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Премия Виктора Сырицы

Последние новости