Новости Новости Беларуси

Паездкі па рэгіёнах кандыдатаў на Адзінага пачнуцца 6 сакавіка

Паездкі па рэгіёнах кандыдатаў на Адзінага пачнуцца 6 сакавіка

1636 просмотров Минск
Штаб па выбарах Адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў абраў першыя маршруты для паездак па рэгіёнах у межах Народнага галасавання (праймерыз). Першым горадам будзе Гарадок Віцебскай вобласці.

Згодна з графікам кампаніі абрання адзінага кандыдата правядзенне сустрэчаў у рэгіёнах і народнае галасаванне запланавана на перыяд з 4 сакавіка па 15 траўня. Савет вырашыў ладзіць паездкі па аўторках, пятніцах, суботах і нядзелях, распавёў кіраўнік арганізацыйнага аддзелу штаба, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Віктар Янчурэвіч.

«Сыходзячы з гэтага, былі складзены маршруты на 10 тыдняў. Першы дзень для сустрэчаў выпадае на пятніцу 6 сакавіка. Шляхам лёсавання быў абраны маршрут, ў якім на пятніцу запланаваны сход ў Гарадку. З яго і пачнецца Народнае галасаванне», - патлумачыў Янчурэвіч.

Далейшы расклад такі: 7 сакавіка - Віцебск, Полацк/Наваполацк, 8 сакавіка - Паставы, Шаркаўшчына, Міёры, 10 сакавіка - Лепель, 13 - Бяроза, 14 сакавіка - Брэст, Драгічын, 15 - Пінск, Столін, 17 сакавіка - Баранавічы. На сёння распланаваныя паездкі на першую палову сакавіка.

«Графік атрымаўся даволі напружаны і запатрабуе шмат высілкаў ад палітыкаў. Чакаем, што аб'езд рэгіёнаў прадстаўнічай дэлегацыяй стане адной найбольш знакавых падзеяў вясны 2020 года і добрым стартам выбарчай кампаніі адзінага кандыдата», - заключыў адказны за накірунак працы ў штабе па выбарах адзінага.

Нагадаем, што прадстаўнікі пяці палітычных структураў (АГП, БСДП, БХД, Рух «За Свабоду» і Партыі БНФ) правялі 27 студзеня супольную прэс-канферэнцыю, на якой абвясцілі пра пачатак працэдуры абрання адзінага кандыдата ў прэзідэнты. Зараз ідзе праверка здадзеных дакументаў і подпісаў ад патэнцыйных удзельнікаў.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости