Новости Новости Беларуси

Юрий Губаревич. ДВИЖЕНИЕ. Сменить власть по силам даже одному проценту белорусов

Юрий Губаревич. ДВИЖЕНИЕ. Сменить власть по силам даже одному проценту белорусов

274 просмотра Минск
В президентской избирательной кампании-2020 нужно участвовать, так как в ней можно победить и сменить власть. Нет, не только морально, а вполне реально.

Ёсць абсалютна жыццядзейны і, галоўнае, легальны механізм, як паламаць сцэнар фальсіфікацыяў і ажыццявіць другую электаральную рэвалюцыю пасля 1994 года. Дзеля гэта патрэбныя актыўныя салідарныя дзеянні ўсяго толькі 1% беларусаў! Паўтаруся: мірныя дзеянні і ў межах цяперашняга заканадаўства.

Відавочна, і сацыялогія гэта пацвярджае, што большасць беларусаў — за перамены. Яны хочуць змяніць уладу, але аддаюць перавагу легальным спосабам. Не праз Плошчу, якую ўлады (і частка грамадства таксама) лічаць за спробу дзяржаўнага перавароту і гатовыя на самы жорсткі яе разгон. Чарговая рытуальная Плошча — як маханне кулакамі пасля бойкі, гэта новыя турэмныя тэрміны і штрафы. Разгром і расчараванне.

Здабыванне перамогі трэба рыхтаваць ужо цяпер. І гэтая падрыхтоўка не павінна зводзіцца толькі да патрабавання адстаўкі кіраўніцы Цэнтрвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай. Бо замена вінціка сістэмы не зменіць. Волю народа скажаюць падробкамі ў пратаколах па выніках галасавання дзясяткі тысяч сябраў выбарчых камісіяў усіх узроўняў. Нашыя суседзі, калегі і сваякі. На 6 тысячах выбарчых участкаў.

У Беларусі каля 7 мільёнаў выбаршчыкаў. Гэта ў сярэднім трохі больш за тысячу выбаршчыкаў на ўчастак. Для кантролю за галасаваннем на кожным з участкаў — ад яўкі да падліку галасоў — патрэбныя каля 10-15 назіральнікаў. Гэта кожны соты выбаршчык — усяго 1% ад іх агульнай колькасці.

Гэта назіральнікі, якія будуць рашуча і настойліва патрабаваць ад сябраў выбарчых камісіяў трымацца заканадаўства і весці празрысты падлік галасоў. Каб яны дэманстравалі пры падліку галасоў кожны бюлетэнь, а не свае азадкі. У выніку выбарчыя ўчасткі стануць шасцю тысячамі Плошчаў, шасцю тысячамі электаральных франтоў, на якіх грамада з 10-15 назіральнікаў прымусіць выбарчую камісію працаваць сумленна.

Я маю асабісты досвед таго, як атрымаць рэальны вынік пры сумленным падліку галасоў. На выбарах у Мінгарвыканкам у 2018 годзе на 7-м участку Акадэмічнай выбарчай акругі, якую пільнавалі назіральнікі, я перамог праўладнага кандыдата нават з улікам сумнеўнага датэрміновага галасавання. Таму што назіральнікі не адбывалі нумар, а грудзьмі сталі насуперак фальсіфікацыям і змусілі выбарчую камісію лічыць галасы, як належыць.

Перакананы: гэта можна паўтарыць на кожным з участкаў падчас блізкай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Бо рэйтынг Лукашэнкі на сёння такі нізкі, што пры ўмове празрыстага падліку галасоў яму нічога ўжо не дапаможа.

Апрача гэтага, сваю мяккую сілу мы павінны паказаць напярэдадні асноўнага дня галасавання чыноўнікам, міліцыі, а перадусім сябрам участковых камісіяў. Каб прымусіць іх стаць на бок сумлення і закону. Назавем гэта Плошчай-папярэджаннем, на якой сабраліся б дзясяткі, а лепш сотні тысяч чалавек, якія ведаюць “хто, калі не Лукашэнка”.

Зноў жа падкрэслю: гэта будзе легальны мітынг у межах агітацыйнай выбарчай кампаніі, і ніякая прапаганда не апраўдае каманду “Фас!”.

І тут усё ўзаемазвязана: не будзе адпаведнай колькасці назіральнікаў — не будзе мець сэнсу ні папераджальная Плошча, ні Плошча, скліканая, калі фальсіфікацыі ўжо адбыліся. Бо сябры выбарчых участковых камісіяў зробяць усё па завядзёнцы.

Але нават усяго 1% беларускіх выбаршчыкаў змогуць паламаць звыклы сцэнар прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Паводле плану “ЗРОБІМ САМІ”, калі спалучацца нашы Салідарнасць, Адказнасць, Мабілізацыя, Ініцыятыва.

Источник: naviny.by

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости