Новости Новости Беларуси

Создан штаб для избрания единого кандидата на президентских выборах

Создан штаб для избрания единого кандидата на президентских выборах

650 просмотров Минск
Создан штаб для проведения процедуры «Народного голосования» (Праймериз). Его координатором стал председатель Белорусской социал-демократической партии (Грамада) Игорь Борисов.

Нагадаем, што прадстаўнікі пяці палітычных структураў (АГП, БСДП, БХД, Рух «За Свабоду» і Партыі БНФ) правялі 27 студзеня супольную прэс-канферэнцыю, на якой абвясцілі пра пачатак працэдуры абрання адзінага кандыдата ў прэзідэнты.

Штаб будзе складацца з інфармацыйнага, арганізацыйнага, аналітычнага і кантрольнага аддзелаў. Ад сёння — 3 лютага — пачынаецца прыём заявак ад патэнцыйных кандыдатаў, якія жадаюць пазмагацца за званне «адзінага» ад дэмакратычных сіл.

Прыём заявак скончваецца 16 лютага у 23:59 па мінскім часе. Дакументы для прэтэндэнтаў, якія вылучаюцца ад партый і іншых палітычных структураў: выпіска з пратакола цэнтральных органаў, заява аб жаданні прыняць удзел у вылучэнні, падпісанае пагадненне з прэтэндэнтам, а таксама эквівалент 500 еўра па курсу Нацбанка на момант падачы заяўкі.

Дакументы для прэтэндэнтаў, якія вылучаюцца шляхам збору подпісаў наступныя: 200 подпісаў (сабраныя на паперы мусяць утрымліваць прозвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння, месца рэгістрацыі, кантактыны тэлефон (е-мэйл), дату подпіс; сабраныя анлайн подпісы мусяць утрымліваць прозвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння, месца рэгістрацыі, кантактны тэлефон і е-мэйл), заява аб жаданні прыняць удзел у вылучэнні, падпісанае пагадненне з прэтэндэнтам, а таксама эквівалент 500 еўра па курсу Нацбанка на момант падачы заяўкі.

Дакументы перадаюцца каардынатару штаба Ігару Барысаву (кантакты: +375 29 743 51 52, ihar.barysau@gmail.com).

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости