Новости Новости Беларуси

Резолюция круглого стола «Швеция — Беларусь: участие граждан в принятии решений на местном уровне»

Резолюция круглого стола «Швеция — Беларусь: участие граждан в принятии решений на местном уровне»

1154 просмотра Минск
31 января в Минске состоялся международный круглый стол «Швеция — Беларусь: участие граждан в принятии решений на местном уровне», который был организован Движением «За Свободу» в партнерстве с христианскими демократами Швеции.

У працы Круглага стала прынялі ўдзел намеснік мэра г. Гётэборг (Швецыя), эксперты Фонда імя Льва Сапегі, прадстаўнікі навукова-асветніцкіх ўстаноў і грамадскіх аб’яднанняў Беларусі, актывісты грамадзянскіх ініцыятываў.

Па выніку абмеркавання дакладаў удзельнікі круглага стала адзначылі:

  1. Стварэнне спрыяльнага навакольнага асяроддзя ў гарадах немагчыма без паўнавартаснага ўдзелу грамадзян у абмеркаванні і прыняцці рашэнняў на мясцовым узроўні;

  2. Еўрапейская практыка сыходзіць з неабходнасці ўцягвання ў абмеркаванне ўсіх зацікаўленых бакоў для прыняцця ўзважаных рашэнняў, датычных устойлівага развіцця мясцовых грамадаў;

  3. Згодна беларускага заканадаўства існуе шэраг формаў удзелу грамадзян у прыняцці рашэнняў на мясцовым узроўні, аднак яны з’яўляюцца малапрывабнымі і фактычна не працуюць ў сувязі з празмернай забюракратызаванасцю, фармальным характарам і адсутнасцю зацікаўленасці мясцовай ўлады ў наладжванні дыялогу з прадстаўнікамі мясцовых супольнасцяў.

Удзельнікі круглага стала лічаць неабходным развіваць камунікацыю паміж мясцовай уладай і гараджанамі па пытаннях лакальнага характару, дзеля чаго звяртаюцца да ўсіх суб’ектаў заканадаўчай ініцыятывы, у тым ліку кіраўнікоў органаў мясцовага самакіравання і кіравання Беларусі, з наступнымі прапановамі:

  1. Прызнаць на ўзроўні закона грамадзян Рэспублікі Беларусь паўнавартаснымі суб’ектамі прыняцця рашэнняў на мясцовым узроўні;

  2. Гарантаваць на ўзроўні закона правядзенне грамадскіх абмеркаванняў па пытаннях развіцця тэрыторый населеных пунктаў да пачатку распрацоўкі праектаў;

  3. Спрасціць працэдуру правядзення мясцовага рэферэндуму і надаць яго вынікам абавязковы характар;

  4. Замацаваць абавязак мясцовых Саветаў дэпутатаў выносіць на разгляд сесіі савета прапановы, прапанаваныя групай грамадзянаў болей за 30 чалавек;

  5. Стварыць на ўзроўні закона грамадскія кансультацыйныя рады пры мясцовых выканкамах;

  6. Укараніць практыку стварэння бюджэтаў грамадзянскага ўдзелу для ажыццяўлення ініцыятываў мясцовых супольнасцяў па развіцці тэрыторыяў населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости