Новости Новости Движения

Топ-15 падзеяў Руху «За Свабоду» за 2019 год

Топ-15 падзеяў Руху «За Свабоду» за 2019 год

1587 просмотров
Самыя галоўныя падзеі года для Руху «За Свабоду».


15. Акцыі ў абарону незалежнасці.

У завяршэнні года галоўнай падзеяй сталі акцыі ў абарону незалежнасці Беларусі. Сябры Руху «За Свабоду» далучыліся да акцый у Мінску, Пінску, Нью-Йорку, былі арганізатарамі ў Оршы, Лідзе, Віцебску, Гомелі, Варшаве, Беластоку. А таксама правялі флэш-моб у сацыяльных сетках у падтрымку суверэнітэту.

«Акцыі, якія прайшлі ў Мінску і Беларусі цягам апошняга месяца паказалі, што ў грамадстве існуе даволі моцны пратэстны патэнцыял, і пытанне абароны незалежнасці мае істотнае значэнне для беларусаў», — адзначыў старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч. І яшчэ ўражанні актывістаў Руху «За Свабоду» можна прачытаць тут.

А яшчэ сябра Рады Руху «За Свабоду» Хрыстафор Жаляпаў яшчэ напачатку года арганізаваў канферэнцыю ў Віцебску, прысвечаную беларускай дзяржаўнасці і незалежнасці.

14. Форум Руху «За Свабоду»

Актыў Руху «За Свабоду» сабраўся на двухдзённы форум, каб абмеркаваць вынікі году і запланаваць працу ў 2020 годзе. Таксама ўзнагародзілі лепшых сябраў арганізацыі. Вынікамі кіраўніцтва арганізацыі засталося задаволеным. Падрабязней пра форум тут.

13. Перапахаванне Кастуся Каліноўскага

Сябры Руху «За Свабоду» прыехалі ў Вільню на цырымонію перапахавання парэшткаў Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў. Тэматычнае мерапрыемства было таксама арганізаванае ў Гомелі.

12. Выбарчая кампанія

Упершыню вылучылі 55 кандыдаў у дэпутаты ад Руху «За Свабоду», як тое дазваляе Канстытуцыя. І хаця яны не былі зарэгістраваныя, 22 сябраў арганізацыі, вылучаныя іншымі спосабамі, правялі паўнавартасныя кампаніі. Акрамя таго, Рух вылучыў сваіх прадстаўнікоў ва ўсе тэрытарыяльныя і акруговыя выбарчыя камісія (з 117 былі ўключаныя 5, большасць з іх вынікі выбараў не прызналі, а Галіна Магучая падрыхтавала асобны погляд).

Вынікі кампаніі падвялі тут, уражанні былых кандыдатаў чытайце тут.

11. Моладзевы Форум «Наша справа»

Моладзь Руху «За Свабоду» правяла другі форум «Наша справа», на які сабраліся больш за 90 чалавек. Што пра яго казалі арганізатары і ўдзельнікі, можна прачытаць тут (ацэнкі ў цэлым пазітыўныя).

10. Школа «Сіла жанчынаў»

Першая Школа «Сіла жанчынаў» прайшла ў Мінску ў жніўні. Паспяхова закончылі курс 16 мясцовых лідарак, будучых кандыдатак на выбарчай кампаніі і актывістак. За дзве сесіі яны атрымалі веды, як павысіць кваліфікацыю і паглыбіць прафесійныя кампетэнцыі, развіць лідарскія якасці, стаць больш эфектыўнымі, упэўненымі, пераканаўчымі і паспяховымі. І рэалізаваць амбіцыйныя задумы на карысць Беларусі.

9. Рэгіянальныя школы лідарства

Летам, на працягу трох месяцаў прайшлі Школы лідарства для рэгіянальных актывістаў Руху «За Свабоду». Удзельнікі навучыліся праводзіць мясцовыя кампаніі, даведаліся пра прававыя аспекты гэтых працэсаў і абмеркавалі агульнабеларускую палітычную сітуацыю.

8. Ушанаванне памяці паўстанцаў Каліноўскага

Шэраг мерапрыемстваў у гонар паўстанцаў Каліноўскага прайшлі ў гэтым годзе. Былі ўсталяваныя новыя памятныя знакі і крыжы на месцах пахавання ў Гродзенскай вобласці. Малітвай у паўстанцкай капліцы, асвяшчэннем новага крыжа на месцы пахавання, выступамі каля магілаў паўстанцаў і адкрыццём тэматычнай выставы адзначылі на Лідчыне Дзень незалежнасці.

Акрамя таго, з ініцыятывы аршанскага каардынатара Руху «За Свабоду» Юрыя Нагорнага новы памятны знак быў усталяваны на месцы апошняга бою паўстанцаў у Лёзніскім раёне.

7. Летняя Школа Руху

Мы працягваем навучаць самых актыўных, самых разумных і самых дапытлівых маладых беларусаў. У гэтым годзе мы арганізавалі чатыры школы: тры ў Беларусі (першай ступені) і другой ступені — у Беластоку. Ганарымся кожным выпускніком.

6. Дзень вышыванкі

У спакойнай добразычлівай атмасферы прайшоў Дзень вышыванкі ў Баранавічах, арганізаваны мясцовым Рухам «За Свабоду». На свята сабраліся каля 50 чалавек з некалькіх рэгіёнаў Беларусі: Брэсцкай і Гродзенскай абласцей і Мінска.

5. Дзень Быкава

На 95-годдзе Васіля Быкава Рух «За Свабоду» арганізаваў у Бычках Дзень Быкава. Удзельнікі размаўлялі пра значэнне фігуры Быкава, чыталі ягоныя творы, адбыўся канцэрт. На свята прыехалі больш за 100 чалавек.

4. Гайд для замежных гасцей на Еўрапейскіх гульнях

Спіс з пяці найбольш небяспечных і дзіўных забаронаў у Беларусі склаў Рух «За Свабоду», каб папярэдзіць замежных гасцей пра магчымыя незвычайныя сітуацыі пад час «Еўрапейскіх гульняў». Можна паглядзець тут (а тут па-ангельску).

3. Дзень Волі


Свята 24 сакавіка ў Кіеўскім скверы працягвалася шэсць гадзінаў і сабрала па-розных падліках да 5 тысяч чалавек. Старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч ацаніў яго як паспяховае. Падвялі вынікі тут.

2. Прэмія Сырыцы


Ігар Станкевіч за ўшанаванне памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў пад Оршай, кампанію «Кабылякі. Растраляныя ў Оршы» абраны лаўрэатам прэміі імя Віктара Сырыцы, якую Рух «За Свабоду» ўручае ўжо трэці год запар.

1. Вечарына памяці Вацлава Гавела

У студзені ў Мінску прайшла традыцыйная вечарына памяці знакамітага чэшскага палітыка Вацлава Гавела. «Адзін з першых ганаровых замежнікаў, чыё імя павінна быць замацаваная ў мясцовай тапанімініцы — гэта Вацлаў Гавел», — падкрэсліў год таму Юрый Губарэвіч.

Гэты спіс далёка няпоўны, мы прапусцілі шмат цікавых рэгіянальных і нацыянальных мерапрыемстваў. Але тады спіс рызыкнуў вырасці ў некалькі разоў. Плённай працы нам усім у наступным годзе, дзе чакаюць новыя цікавыя мерапрыемствы і прэзідэнцкая кампанія.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости