Новости Аналитика

«Независимость — важна для белорусов»

«Независимость — важна для белорусов»

3334 просмотра Минск
Члены Движения «За Свободу», которые участвовали в акциях против углубленной интеграции Беларуси и России, говорят о впечатлениях и защиту независимости.

У снежні прайшлі чатыры акцыі пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй і ў падтрымку незалежнасці Беларусі — 7-8 і 20-21 снежня. У гэтыя дні былі мітынгі, шэсці, а таксама «жывы ланцуг», калі людзі шыхтаваліся па праспекце Незалежнасці, узяўшыся за рукі. Найбольш удзельнікаў было 20 снежня, калі на вуліцы выйшлі, па дадзеных правабаронцаў, 1600 чалавек.

У мерапрыемствах удзельнічалі не толькі сябры Руху «За Свабоду» з Мінска, але і з шэрагу рэгіёнаў.

Губарэвіч: Людзей у падтрымку незалежнасці можа быць ў дзясяткі разоў болей

«Акцыі, якія прайшлі ў Мінску і Беларусі цягам апошняга месяца паказалі, што ў грамадстве існуе даволі моцны пратэстны патэнцыял, і пытанне абароны незалежнасці мае істотнае значэнне для беларусаў», — адзначыў старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Тое, што на несанкцыяванае мерапрыемства збіраліся сотні і нават болей за тысячу людзей на фоне пратаколаў, сутак, затрыманняў найбольш актыўных удзельнікаў, лічыць ён, паказвае, што «людзі гатовыя ісці на рызыку, гатовыя выходзіць на вуліцу нягледзячы на ўсе рэпрэсіўныя меры».

«Калі з’явіцца нейкая канкрэтыка па дакументах па паглыбленай інтэграцыі, то людзей будзе ў дзясяткі разоў болей», — заключыў ён.

Дабратвор: Пратэсты паказваюць, што будучыня ў Беларусі — незалежная і еўрапейская

«20 снежня выйшла больш людзей, чым я чакаў. За гэтыя ж два дні прарасійскія актывісты паказалі, што ні на што не здатныя. У першы дзень прыйшлі 5 чалавек, другі дзень — 1 нацыянал-сацыяліст. Адзіноцтва прыхільніка інтэграцыі на плошчы найбольш паказальнае», — адзначыў сябра мінскай абласной Рады Ілля Дабратвор.

Ён называе пратэсты плённымі. «Акцыі паказалі, што ёсць дастаткова шмат праціўнікаў інтэграцыі і сярод іх шмат моладзі. Будучыня Беларусі — безумоўна, еўрапейская і незалежная», — заключыў Дабратвор.

Карбановіч: На акцыях сустрэў аднадумцаў і прыхільнікаў дэмакратычнага развіцця Беларусі

«Уражаньні ад акцый у падтрымку незалежнасьці нашае краіны пераважна станоўчыя: усьцешаны магчымасьцю пабачыць аднадумцаў, сяброў, прыхільнікаў годнага, цывілізаванага й дэмакратычнага шляху разьвіцьця Беларусі», — кажа сябра Руху «За Свабоду» Сяргей Карбановіч.

Па ягоных словах, некаторыя дзеячы прапануюць перагледзець фармат акцый, дадаўшы нейкія больш прывабныя й крэатыўныя формы, бо традыцыйныя мітынгі ды шэсьці ўжо нібыта ў нейкім сэнсе састарэлі і не зьбіраюць дастаткова прадстаўнічую колькасьць удзельнікаў.

«Флэшмобы, пэрформансы ды іншыя крэатыўныя формы волевыяўленьня грамадзкасьці, безумоўна, могуць цудоўным чынам узбагаціць традыцыйны набор акцый неабыякавага да лёсу краіны грамадзяніна. Асабіста я толькі за, калі нашыя людзі будуць сапраўды творча й з душою падыходзіць да нашае агульнае справы. Але традыцыйныя мітынгі й шэсьці ніхто пакуль не скасоўваў, а рознага кшталту „ланцугі“ незалежнасьці, моладзевыя гуляньні, паркавыя шпацыры негвалтоўнага супраціву, паветраныя пікеты ды іншыя арт-правакацыі дыджэяў Абуджэньня толькі дададуць крэатыву, пазытыву, радасьці й прывабнасьці нашаму супольнаму руху ў кірунку лепшай, натхняльнай і годнай будучыні», — лічыць актывіст Руху.

Рыжычэнка: Чым нас больш, тым мы гучней выкажамся ў падтрымку незалежнасці


«Я быў удзельнікам двух з чатырох акцый у падтрымку незалежнасці Беларусі. Лічу, што ўдзел у падобных акцыях проста неабходны як для масавага выказвання меркаванняў, так і волі канкрэтных індывідаў», — адзначыў сябра Руху «За Свабоду» з Наваполацку Зміцер Рыжычэнка.

Ён лічыць, што тое, што адбываецца цяпер: у таямніцы ад усіх грамадзян, у бліжэйшай будучыні будзе мець наступствы як для ўсёй краіны, так і для асобнага жыхара.

«Кожны ў хуткім часе адчуе прама на сабе, нехта ўскосна, нехта збольшага цярпліва, але кожны адчуе на сабе эфект працэсу продажу, здачы і здрады уладаў нашай з вамі Радзімы. Нашай Беларусі», — дадаў сябра Руху.

Па ягоных словах, прадаюцца не толькі рэсурсы, багацця, назапашанае гадамі маёмасць і тэрыторыя. «Прадаюць нас, народ Беларусі. Прадаюць як статак іншаму пастуху, прадаюць як бязвольных рабоў, прадаюць як рэч. Таму, я лічу, усе магчымыя і даступныя метады мірнага пратэсту супраць продажу, бясспрэчна, павінны быць », - адзначыў Рыжычэнка.

Ды гэтага працэсу павінны далучыцца кожны, хто называе і адчувае сябе беларусам, кожны, у каго баліць душа за ўвесь наш край, падкрэсліў актывіст Руху. «Чым нас больш, тым гучней мы пра гэта скажам. Чым нас больш, тым больш выразна нас пачуюць. Хто калі не мы і калі калі не цяпер? — спытаў актывіст. — Хопіць цярпець і баяцца. Будучыня вырашаецца прама тут і прама цяпер».

Зміцер Рыжычэнка прыязджаў на акцыі з ротам залепленым скотчам. «Гэта сімвалізавала маўклівую згоду большай часткі насельніцтва Беларусі. Маўляў, мы з вамі, падтрымліваем, падзяляем ідэі і тд., Але мы баімся казаць пра гэта адкрыта. Здольныя толькі ківаць ў такт. Толькі кухня, шэпт і чаканне таго, што за нас усё скажуць і зробяць», — патлумачыў свой перфоманс ён.

Філіпава: Трэба пераадольваць страх і абыякавасць

«Выходзiць на мiтынгi ў падтрымку незалежнасцi Беларусi неабходна. Калi мы паглядзiм на iншыя краiны, то пабачым: там, калi здараецца што-небудзь больш-менш важнае, людзi адразу выходзяць. I iх урад спакойна на гэта рэагуе. Але так было не заўсёды, хапiла i iм страху, рызыкi i пакаранняў. Яны гэта прайшлi, трэба пераадольваць свой страх i абыякавасць i нам. Бо маўчанне — знак згоды. Згоды з тым, што робiць улада», — кажа актывістка Руху «За Свабоду» Ніна Філіпава.

Арганiзацыю i правядзенне мiтынгаў у цэлым яна ацаніла нядрэнна. «Мне спадабаўся жывы ланцуг, шэсцi па гораду са сцягамi i плакатамi», — адзначыла актывістка.

Па словах Філіпавай, трохi сумна, што людзей выйшла няшмат. «Задачай апазiцыi i свядомых грамадзян лiчу перакананне людзей у тым, што трэба выходзiць на мiрныя пратэсты, а таксама думаць над формай iх правядзення, каб гэтыя акцыi прыцягвалi людзей i выклiкалi ў iх задавальненне», — заключыла яна.

Анікееў: Я і мая сям’я хочам жыць у незалежнай Беларусі

«Калі я ехаў у Мінск на „жывы ланцуг“ 7 снежня, розныя думкі у галаву лезлі: „Ай ніхто не выйдзе“. Але я памыляўся. Як прыйшоў да Галоўпаштамту, адразу пабачыў сваіх сяброў. Іх было столькі, што у стужцы навінаў Facebook не пабачыш. Адразу ж і настрой!» — распавёў актывіст Руху «За Свабоду» з Гомеля Барыс Анікееў.

Першая акцыя за незалежнасць, лічыць ён, атрымалася вельмі добрая. «Было трохі правакатараў, гэта дробязі. Але я сам убачыў колькі прыйшло новых людзей і, самае галоўнае, моладзі. Была проста класна», — дадаў актывіст.

Аніееў падкрэсліў, што нікога не заклікае ісці на акцыі, але кажа, што ён і ягоная сям’я хочуць жыць у незалежнай Беларусі. «Калі Беларусь стала незалежнай? У 1991 годзе! Так? Так. У якім годзе абраны прэзідэнт Беларусі? У 1994-м. Дык на якой падставе ён мае права гандляваць незалежнасцю? І па-другое, багата хто кажа, што Расія нас корміць і нам дапамагае, у мяне толькі адно пытанне, пакажыце, дзе яна нас корміць? Я пайду туды. Дзе? І каму ідзе дапамога?» — спытаў Анікееў.

Актывіст кажа, што трэба выходзіць на акцыі пратэсту за незалежнасць Беларусі, а тым, хто баіцца, вешаць на вокнах плакаты пра незалежнасць, на заплечнік стужку, выкарыстоўваць сімволіку.

«Калі такія акцыі пратэсту ладзіць па усіх гарадах краіны, вось тады ўлады трохі пачнуць думаць, а так, седзячы на канапе і глядзячы ў ноўтбук, нічога не зменіцца», — лічыць ён.

Сябра Руху «За Свабоду» падзякаваў удзельнікам і арганізатарам акцыяў і нагадаў пра небяспеку любых саюзаў з Расіяй.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости