Новости Новости Беларуси

Акции в поддержку независимости Беларуси прошли в Пинске и Орше

Акции в поддержку независимости Беларуси прошли в Пинске и Орше

3430 просмотров Орша Пинск
Члены Движения «За Свободу» поддержали акции в Пинске и Орше против интеграции Беларуси и России.

20 снежня ў 18.00 група неабыякавых пінчукоў сабралася каля помніка «палешукоў» на вуліцы Леніна пратэставаць супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі.

На мерапрыемства прыйшло з дзесятак чалавек, яны разгарнулі 2 плаката. Сярод удзельнікаў быў сябра Руху «За Свабоду» Алесь Аўсеенка. У гэты ж час у пяці метрах ад пратэстуючых мясцовыя ўлады арганізавалі канцэрт: калектывы Гарадскога дома культуры выконвалі народныя песні.

Пратэстоўцы былі непрыкметныя ў цемры, але гучная музыка канцэрта прыцягвала пешаходаў, якія заадно падыходзілі да месца правядзення акцыі і фатаграфаваліся на фоне яе ўдзельнікаў. Да ўдзельнікаў пратэсту падышлі два супрацоўнікі міліцыі і папрасілі разысціся, але іх не паслухалі, піша «Медиа-Полесье».


«Улады хацелі нашкодзіць, атрымалася наадварот», - сказаў сайту Pyx.by Алесь Аўсеенка

Ён паскардзіўся на слабую інфармаванасць людзей пра сітуацыю, страх перад удзелам праз нежаданне мець непрыемнасці ды і страх, адзначыў, што акцыя праз прывязку да мінскай пачалася пазнавата, калі было ўжо цёмна.

Актывіст Руху «За Свабоду» адзначыў, што людзі да пікету падыходзілі і цікавіліся ў пратэстоўцаў прычынамі акцыі.

21 снежня актывісты выйшлі да Замчышча ў цэнтры Оршы і склалі з літараў надпіс «Мы за Незалежнасць». Гарадскі каардынатар Руху «За Свабоду» Юрый Нагорны разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости