Новости Новости Беларуси

Андрей Тенюта: Приглашаем на акцию у консульства Беларуси в Белостоке

Андрей Тенюта: Приглашаем на акцию у консульства Беларуси в Белостоке

2189 просмотров Белосток
За независимость и против углубленной интеграции — с такими лозунгами выйдут белорусские активисты к генеральному консульству Республики Беларусь в Белостоке 20 декабря в 14 часов. Организатор акціічлен Движения «За Свободу» Андрей Тенюта, который учится в Польше.

Акцыя прымеркавана да пагадненняў аб паглыбленай інтэграцыі паміж Рэспублікай Беларусь і Расейскай Федэрацыяй.

- Гэтая акцыя прысвечана абароне незалежнасці Беларусі. Мэта нашай акцыі – сабраць беларусаў і выказаць свой пратэст супраць пагадненняў інтэграцыі з Расеяй, якія збіраюцца падпісаць 20 снежня Лукашэнка і Пуцін, - кажа Цянюта.

Мы разлічваем, што прыйдуць усе беларусы, якія зараз знаходзяцца ў Беластоку і каля Беластоку. Канешне, мы будзем рады, калі нехта прыйдзе і з украінцаў, і з палякаў. Нам патрэбная іх падтрымка.

Андрусь Цянюта адзначае, што акцыя каля консульства санкцыянаваная, і спадзяецца што многія беларусы, якім неабыякавы лёс Бацькаўшчыны, праявяць актыўнасць.

– У Беластоку беларусаў насамрэч вельмі шмат. Але праблема палягае ў тым, што ў гэтай колькасці вельмі мала свядомых беларусаў, якія адчуваюць сябе нацыяй і якія гатовыя нешта рабіць дзеля ўзмацнення суверэнітэту. Я ведаю, што большасць беларусаў, якія ў Беластоку, яны не любяць палітыку дзяржавы, яны супраць інтэграцыі. Мы хочам іх з’яднаць у мэтах абароны незалежнасці.

Акцыя каля генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку супраць паглыбленай інтэграцыі з Расейскай Федэрацыяй адбудзецца 20 снежня ў 14 гадзінаў. Падобныя акцыі ўжо прайшлі ў Варшаве, Шчэціне і Кракаве.

Валя Лаеўская

Источник: www.racyja.com

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости