Новости Новости Беларуси

Общественный контроль за реконструкцией очистных сооружений ЖКХ

Общественный контроль за реконструкцией очистных сооружений ЖКХ

2957 просмотров Лида Берёзовка
Гродненский областной координатор Движения «За Свободу» Витольд Ашурак получил Лидского райисполкома ответ о том, как будут расходоваться средства, полученные от ЕБРР на реконструкцию очистных систем.

Ашурак звярнуўся ў Лідскі райвыканкам з прапановамі па грамадскім кантролі і апублічванні ўсіх працэсаў па рэканструкцыі ачышчальных збудаванняў мясцовага ЖКГ.

Як нам стала вядома, працы будуць весціся за сродкі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця на працягу 2020 – 2022 гадоў. Пагадненне аб выдзяленні сродкаў паміж Лідскім ЖКГ і ЕБРР было падпісанае яшчэ ў 2016 годзе, але працэс рэальна зрушыўся з месца толькі ў гэтым годзе, пасля экалагічнай катастрофы на рэках Лідзейка, Дзітва і Нёман.

Гаворка тут ідзе пра 9 мільёнаў еўра дапамогі. На думку актывіста Руху "За Свабоду", грамадства мае права на кантроль за тым, куда і ў якіх памерах будуць асвойвацца гэтыя сродкі.

– Гэты зварот – як сігнал адміністрацыі Лідскага райвыканкама, дзеля таго, каб яны ведалі, што мы будзем звяртаць надзвычайную ўвагу на гэтае пытанне. Калі рэалізуюцца такія праекты, роля грамадзянскай супольнасці, гэта не роля статыстаў, гэта – роля таксама таго боку, які мае права на пэўны кантроль.

Нагадаем, што ўлетку гэтага года быў зафіксаваны масавы скід нечыстотаў Лідскім ЖКГ ў вышэйназваныя рэкі, што прывяло да экалагічнай катастрофы ў рэгіёне. І як вынік забруджвання гэтых рэк – масавая гібель расліннага і жывёльнага свету.

Источник: www.racyja.com

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Локальные кампании

Последние новости