Новости Новости Беларуси

В Новополоцке может появиться первая улица, названная в честь женщины

В Новополоцке может появиться первая улица, названная в честь женщины

2950 просмотров Новополоцк
Активистки школы «Мова жанчынаў» по инициативе члена Движения «За Свободу» Татьяны Трофимовой обратились в горисполком с предложением назвать именем женщины хотя бы одну улицу в Новополоцке и получили в целом положительный ответ.

Актывісткі звярнулі ўвагу гарадскіх уладаў, што ў Наваполацке з больш 60 вуліцаў няма ніводнай, якая названая ў гонар жанчыны.

«Па вялікім рахунку гэта з’яўляецца дыскрымінацыяй, бо вуліцаў з мужчынскімі імёнамі больш за 25», — адзначыла сябра Руху «За Свабоду» Таццяна Трафімава, якая з’яўлялася ініцыятаркай звароту да ўладаў.

Яна звярнула ўвагу на тое, што ў Полацку побач ёсць вуліцы такіх вядомых жанчынаў, як Рагнеда, Ефрасіння і іншых папулярных у Беларусі і ў рэгіёне.

Па яе словах, з дапамогай экспертаў яны шукалі імёны жанчынаў, якія ўнеслі значны ўнёсак у развіццё горада. «З вялікай цяжкасцю, але мы іх знайшлі. Гэта будаўнікі, якія дапамагалі будаваць горад, настаўнікі, урачы, а таксама жанчыны на кіруючых пасадах, хаця іх было зусім мала», — адзначыла Трафімава, дадаўшы, што адчуваецца дэфіцыт інфармацыі па тэме.

«Наваполацкі гарадскі выканаўчы камітэт падзяляе вашу прапанову пра назву ў новым мікрараёне вуліцы імем жанчыны, якая ўнесла значны ўнёсак у сацыяльна-эканамічнае, гісторыка-культурнае развіццё рэгіёну», — адзначаецца ў адказе намесніка старшыні Наваполацкага гарвыканкама А. Шакеля.

Чыноўнік прапанаваў унесці прапановы пад час грамадскага абмеркавання пасля фармавання новага аб’екту вулічнай сеткі.

«У нас ёсць некалькі такіх імёнаў. Яўгенія Трапезнікава — гэта навапалачанка, у гонар якой як мінімум можна было б назваць вуліцу. Яе шмат хто ведае, асабліва ў сістэме адукацыі, яна з’яўлялася актыўнай удзельніцай групаў, якія займаліся пошукам зніклых пасля Другой сусветнай вайны. Яна вядомая ў горадзе», — распавяла актывістка Руху «За Свабоду».

Таццяна Трафімава звярнула ўвагу на тое, што пакуль улады не могуць прапанаваць варыянты вуліцаў для назвы ці сказаць, калі будуць грамадскія слуханні. Але пры гэтым бачна, што ў гаравыканкаме паставіліся да ідэі станоўча.

Як варыянт працягу кампаніі актывісткі таксама разглядаюць — зварот да ўладаў пра перайменаванне ўжо наяўнай вуліцы ў горадзе. Але прызнаюцца, што шансаў тут значна меней.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Локальные кампании

Последние новости