Новости Новости Беларуси

«Для меня всегда белорусский язык и белорусская культура были ближе, чем российская»

«Для меня всегда белорусский язык и белорусская культура были ближе, чем российская»

406 просмотров Могилев
Член Могилевского областного совета Движения «За Свободу» Ярослав Григорьев пояснил, почему хотя и приехал в Беларусь из России, назвал при переписи белорусский язык родным.
«Для мяне заўсёды беларуская мова і беларуская культура была бліжэй, чым расейская. Мову ведаю ад бабулі», — кажа Яраслаў Грыгор’еў.

Ён нарадзіўся ў Калінінградзе. Туды некалі накіравалі працаваць ягоную маці, якая родам з Магілёўскай вобласьці. Яна выйшла замуж за расейца, нарадзіла сына. Маленькага Яраслава на лета пастаянна адпраўлялі да бабулі ў вёску Хватаўка Бялыніцкага раёну, там ён і авалодаў беларускай мовай.

7 гадоў таму Яраслаў пераехаў жыць у Беларусь. Цяпер вучыцца на апошнім курсе Магілёўскага філіялу Беларускага інстытуту правазнаўства. Калі скончыць — адразу забяруць у войска.

«Я не баюся службы ў войску. Нічога б ня меў супраць, каб мяне там сапраўды навучылі Айчыну абараняць. Але калі размаўляеш з тымі, хто служыў у арміі, адразу ж зьнікае жаданьне ісьці служыць. Як толькі споўніцца 27, адразу ж буду падаваць на беларускае грамадзянства», — прызнаецца Яраслаў.

Займаўся на магілёўскіх курсах «Мова нанова». На перапісе роднай мовай, якой авалодаў у дзяцінстве, і мовай зносінаў назваў беларускую.

«Перапісчыца запыталася па-расейску, а я адказаў па-беларуску. Жанчына сказала, што да гэтага яна не гатовая, спрабавала адкрыць у пляншэце анкету на беларускай мове, але чамусьці частка пытаньняў там была па-беларуску, а частка — па-расейску. Я на ўсе пытаньні адказаў па-беларуску».

Источник: www.svaboda.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Молодежь Движения «За Свободу»

Последние новости