Новости Новости Беларуси

На Юркова завели дело за дизлайк в «Одноклассниках»

На Юркова завели дело за дизлайк в «Одноклассниках»

729 просмотров Дрибин
Член Движения «За Свободу», экс-кандидат Андрей Юрков негативно отреагировал на изображение с изображением нацистской и советской символики в «Одноклассниках», это стало поводом для того, чтобы составить на него протокол. Юрков считает дело политическим.

Юркоў «дызлайкнуў» малюнак з выявай нацысцкай і савецкай сімволікі. Праз алгарытмы «Аднакласнікаў» гэты малюнак быццам бы трапіў да яго ў стужку, што стала падставай для праваахоўных органаў Беларусі спачатку распачаць праверку, а потым і завесці справу за распаўсюд нацысцкай сімволікі.

«Матэрыялы прыйшлі з вобласці. На месцы сказалі, мы праверым. Я ім патлумачыў, што справа выядзенага яйка не каштуе. Напрыклад, я б упадабаў 9 траўня выяву з лозунгам: „Задавім фашысцкую гадзіну“, я б што распаўсюджваў нацысцкую сімволіку?» — распавёў Юркоў.

Але гэтыя аргументы на міліцыянтаў не паўплывалі: праз некалькі дзён прыйшоў загад зверху, каб перакваліфікаваць справу з ч.1 на ч.2. Калі па першай частцы магло быць проста папярэджанне, цяпер пагражае штраф ад 10 да 50 базавых.

«Я напісаў на пратаколе, што нязгодны, нічога не размяшчаў. Ды і рэакцыя была негатыўнай», падкрэсліў Юркоў.

Актывіст Руху «За Свабоду» называе справу палітычнай. «Толькі выбары скончыліся, і адразу такая справа. Безумоўна, яна палітычная. Фактычна ацэнка праробленай працы. Значыць, добра зрабілі, усё файна, білі ў вока, а не ў брыво», — заключыў Андрэй Юркоў.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Парламентские выборы 2019

Последние новости