Новости Новости Беларуси

Руководитель движения «За свободу» призвал на пикете в Витебске голосовать за Симанкович

Руководитель движения «За свободу» призвал на пикете в Витебске голосовать за Симанкович

449 просмотров Витебск
Член движения «За Свободу» Владимир Симанкович выдвигается кандидатом в депутаты по Витебскому-Железнодорожному избирательному округу № 19. В воскресенье 3 ноября поддержать его приехал в Витебск руководитель движения Юрий Губаревич. В этот же день он выступал и в Новополоцке — на агитационном пикете, который проводила активистка движения Ольга Дамаскина.
У сваёй прамове на пікеце Юрась Губарэвіч казаў пра тое, што разьвіцьцё краіны «рухаўцы» бачаць у вяртаньні свабодных, дэмакратычных і празрыстых выбараў. Гарадзкая, абласная ўлады, парлямэнт павінны абірацца людзьмі. Калі «народныя слугі» будуць выбірацца на свабодных і дэмакратычных выбарах, то несьці адказнасьць яны будуць непасрэдна перад сваімі выбарцамі, а не перад тымі, хто прызначае іх зараз з «высокіх кабінэтаў».

Дваццаць пяць гадоў жорсткага кіраваньня, лічыць Губарэвіч, паказалі, што такімі мэтадамі вывесьці краіну з крызісу немагчыма. Дасюль улады ніяк ня могуць рэалізаваць нават «беларускую мару» — «па 500 даляраў».

«Каб адказваць на выклікі часу, войска мусіць быць рэфармаванае і стаць прафэсійным. Жывучы ў небясьпечным атачэньні агрэсіўнага ўсходняга суседа, Беларусь павінна захоўваць нэўтралітэт, дэкляраваны ў Канстытуцыі. Гэта значыць, што мы мусім выйсьці з усіх ваенных дамоваў. Боты чужых вайскоўцаў не павінны таптаць беларускую зямлю, а ўсе вайсковыя аб’екты, якія не належаць нашай краіне, мусяць быць выкінутыя за тэрыторыю Беларусі», — пераконваў Юрась Губарэвіч віцяблян.

Уладзімер Сіманковіч (зьлева) і Юрась Губарэвіч падчас пікетаваньня ў Віцебску

Гаварыў і пра рэфармаваньне сыстэмы міжнародных адносінаў, дзе існуе вялікая залежнасьць ад усходняга суседа, якая сьведчыць пра несамастойнасьць нашай краіны. Сувэрэнітэт неабходны беларусам і ў гэтай сфэры.

Кіраўнік Руху зазначыў, што Ўладзімер Сіманковіч у сваёй дзейнасьці будзе абапірацца на ўжо распрацаваную арганізацыяй праграму «Восем крокаў да лепшай Беларусі». Яна прадугледжвае рэфармаваньне ня толькі беларускай эканомікі, але і ўсяго ладу жыцьця ў розных сфэрах дзейнасьці дзяржавы і грамадзтва.

«Я прыехала з Наваполацку, дзе, як кандыдатка ў дэпутаты, сёньня праводзіла свой пікет. Балятуюся ў дэпутаты па Наваполацкай акрузе № 24. Гэткім чынам хачу выказаць падтрымку віцебскім „рухаўцам“ і ў першую чаргу — Уладзіміру Сіманковічу», — сказала каардынатарка руху «За свабоду» ў Віцебскай вобласьці Вольга Дамаскіна.

Сярод нешматлікіх цікаўных, якія падыходзілі да пікетоўцаў, былі ў асноўным маладыя людзі.

Выбарнік са стажам патлумачыў, што за 25 гадоў людзі прызвычаіліся да таго, што вынікі галасаваньня не залежаць ад іх меркаваньня і пазыцыі. Адсюль — і людзкая апатыя, і абыякавасьць.

За правядзеньнем пікету назіралі прадстаўнікі АБСЭ з Расеі і Чэхіі.

С. Горкі, фота аўтара

Источник: vitebskspring.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Парламентские выборы 2019

Последние новости