Новости Новости Беларуси

В Свислочи почтили память повстанцев Калиновского

В Свислочи почтили память повстанцев Калиновского

564 просмотра Свислочь
Фестиваль в честь повстанцев Кастуся Калиновского прошел в этом году в формате предвыборного пикета.

Удзельнікі, сярод якіх былі сябры Руху «За Свабоду», наведалі магілу Віктара Каліноўскага. «Мы падкрэслілі сімвалізм гэтага месца», — распавёў сайту Pyx.by гродзенскі абласны каардынатар Руху Вітольд Ашурак.

Па ягоных словах, ўдзельнікі таксама наведалі помнік Кастусю Каліноўскаму, Рамуальду Траўгуту на алеі герояў. «Там мы выказалі думкі пра неабходнасць ушанаваць тых герояў, якія стаялі на пачатку руху да незалежнасці. Яны за сваё жыццё паспелі зрабіць столькі, што праз 150 гадоў мы іх памятаем і ганарымся. На нас ляжыць абавязак паводзіць сябе так, каб і намі ганарыліся праз 100 год», — адзначыў Ашурак.

Па ягоных словах, удзельнікі ўзялі па жмені зямлі, каб далучыць яе пры перапахаванні парэшткаў Кастуся Каліноўскага ў Вільні.

«Мы павінныя памятаць сваіх герояў — а ў нас іх багата — не раздаваць іх. Бо гэта ўмацоўвае беларускую дзяржаўнасць», — падкрэсліў Ашурак.

«Мы далучыліся да ўшанавання памяці паўстанцаў Каліноўскага ў гэтым годзе, бо лічым падобныя акцыі важнай часткай патрыятычанага выхавання», — дадаў сябра Руху «За Свабоду» Сяргей Пантус.

Ён нагадаў, што на Гарадзеншчыне праводзіцца кампанія «Каліноўскі-2019», яны з мясцовымі актывістамі арганізацыі ўдзельнічаюць ва ўсіх акцыях да 155-годдзя паўстання.

«Хай у 1864 годзе паўстанне і пацярпела паразу, але ў рэшце распачаты тады рух завершыўся тым, што мы маем незалежную дзяржаву», — заключыў Пантус.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Год Калиновского

Последние новости