Новости Новости Беларуси

Брэсцкі абласны суд пакідае скаргі вылучэнцаў у кандыдаты ад «Руху за Свабоду» без задавальнення

Брэсцкі абласны суд пакідае скаргі вылучэнцаў у кандыдаты ад «Руху за Свабоду» без задавальнення

548 просмотров Брест
25 кастрычніка Брэсцкі абласны суд пакінуў рашэнні акруговых і абласной выбарчых камісіў без зменаў, а скаргі вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад ПАГА «Рух за Свабоду» без задавальнення.
Прэтэндэнт у кандыдаты па Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 3 Сяргей Вакуленка злева, старшыня Брэсцкай абласной выбарчай камісіі Аляксандар Каляда ў цэнтры, пракурор Аксана Гардзіенка зправа

Суддзя Таццяна Панасюк разгледзела скаргу Сяргея Вакуленка, якога вылучала ПАГА «Рух за Свабоду».

Сяргей Вакуленка прасіў суд адмяніць рашэнні камісіі Брэсцкай-Усходняй выбарчай акругі № 3 і Брэсцкай абласной выбарчай камісіі аб адмове зарэгістраваць яго кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і зарэгістраваць кандыдатам па Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 3.

Ён выказаў суду сваю пазыцыю. Паводле якой ч.1 арт. 5 Канстытуцыі гарантуе грамадзкім аб’яднанням права ўдзельнічаць у выбарах. АВК-3 адмовіла яму ў гэтым праве спасылаючыся на ч.3 арт.60 i абзац 10 ч.1 арт.68 [1] выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. На ягонае перакананне гэта супярэчыць канстытуцыі і АВК-1 прымаючы рашэнне мела кіравацца арт. 137 Канстытуцыі які гарантуе, што «...у выпадку разыходжання закона... з канстытуцыяй дзейнічае Канстытуцыя».

Суд адрынуў довады апліканта і пакінуў рашэнні выбарчых камісій без зменаў, а скаргу без задавальнення.

Нагадаем, што 24 кастрычніка суд у тым сама складзе пакінуў скаргу, яшчэ аднаго вылучэнца ПАГА «Рух за Свабоду» ў кандыдаты па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 1 Дзяніса Турчаняка без задавальнення.

Источник: brestspring.com

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Парламентские выборы 2019

Последние новости