Новости Новости Беларуси

Цэнтрвыбаркам ігнаруе Канстытуцыю

Цэнтрвыбаркам ігнаруе Канстытуцыю

651 просмотр
28 верасня на канферэнцыі ў Мінску «Рух «За свабоду» вылучыў 55 кандыдатаў у дэпутаты. Сярод іх — Юрась Губарэвіч, Алесь Міхалевіч, Віктар Янчурэвіч, Раман Кісляк, Вольга Дамаскіна, Вікторыя Таболіч і іншыя.

Як патлумачыў старшыня арганізацыі Юрый Губарэвіч, паколькі Канстытуцыя мае перавагу над любымі законамі і дэкрэтамі, а артыкулы 5, 69 і 137 Канстытуцыі сведчаць, што кандыдатаў маюць магчымасць вылучаць, ня толькі палітычныя партыі, але і грамадзкія арганізацыі, нашы прэтэндэнты цягам апошніх дзён падалі ў выбарчыя камісіі поўныя пакеты дакументаў для рэгістрацыі кандыдатамі.

Нажаль, ЦВК, у абыход асноўнага закону, адмаўляецца адлюстроўваць гэтую падачу ў статыстычнай справаздачнасці на афіцыйным сайце, але пэўныя рэгіянальныя выканкамы ўсё ж адзначылі вылучэнцаў ад Руху на сваіх старонках.

Безпадстаўныя адмовы ў рэгістрацыі будуць абскарджвацца ў вышэйстаячых інстанцыях, у тым ліку ў беларускіх судах і ў Камітэце ААН па правах чалавека.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Парламентские выборы 2019

Последние новости