Новости Новости Беларуси

Власти отказались включать представителей Движения «За Свободу» в участковые комиссии

Власти отказались включать представителей Движения «За Свободу» в участковые комиссии

634 просмотра Минск Логойск Смолевичи
Ни один из выдвинутых представителей Движения «За Свободу» не прошел в участковые комиссии.

«Мы вылучылі на двух мінскіх акругах - 110 і 107 - дзе вылучаюся я і старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч 44 чалавекі. Нікога не ўключылі», - распавёў сайту Pyx.by намеснік старшыні Руху, патэнцыйны кандыдат у дэпутаты па 110 акрузе Віктар Янчурэвіч.

Па ягоных словах, у выніку нашых прадстаўнікоў не будзе, мы не зможам кантраляваць сітуацыю на выбарчых участках.

«Такая сітуацыя сведчыць пра тое, што ўлада не мае жадання і намеру меняць практыку правядзення выбарчых кампаніяў і, хутчэй за ўсё, будуць чарговыя завышэнні яўкі і мы не пабачым празрыстага і адкрытага падліку галасоў», - патлумачыў Янчурэвіч.

«Неўключэнне нашых прадстаўнікоў – гэта парушэнне прынцыпаў дэмакратыі», - адзначыў сябра мінскай абласной рады Руху, патэнцыйны кандыдат у дэпутаты па 75 акрузе Ілля Дабратвор.

Па ягоных словах, у Мінскім раёне таксама не былі ўключаныя прадстаўнікі Руху.

«Такое адчуванне, што мясцовыя ўлады не маюць прадстаўлення пра дэмакратыю, можа, варта весці адукацыйныя курсы», - прапанаваў палітык.

Другой прычынай татальнага неўключэння дэмакратаў ён назваў страх. «Каб не баяліся, уключалі б усіх», - лічыць Дабратвор.

Ён вельмі негатыўна выказаўся пра працэс фармаванне ўчастковых камісіяў – ён прысутнічаў на трох паседжаннях Смалявічскага, Лагойскага і Мінскага раёнаў. «Гэта цырк. І такое адбываецца па ўсёй краіне. Прызначаюць людзей, якія галасуюць за апазіцыю: два-тры чалавекі, і па гэтай схеме вядзецца гульня, нідзе сцэнар не мяняецца», - заключыў Дабратвор.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Парламентские выборы 2019

Последние новости