Новости Новости Беларуси

Давыдзька адмовіўся ад дэбатаў на Еўрарадыё. Губарэвіч пагадзіўся правесці дэбаты ў школе.

Давыдзька адмовіўся ад дэбатаў на Еўрарадыё. Губарэвіч пагадзіўся правесці дэбаты ў школе.

1229 просмотров
Раней кіраўнік «Белай Русі» заявіў, што гатовы сустрэцца на дэбатах з Губарэвічам, на што старшыня Руху «За Свабоду» адказаў прапанавай сустрэцца ў эфіры Еўрарадыё пры пасярэдніцтве Змітра Лукашука.

"Хто ён такі? Што зараз гэта рабіць? Давайце я зараз з усімі буду сустракацца і дэбатаваць! Навошта? Я не бачу зараз для гэтага нагоды. Калі ён зарэгіструецца, тады і пагаворым перад тымі, хто хоча нас абіраць. Я не бачу неабходнасці менавіта на Еўрарадыё пра нешта гаварыць — гэта не мая пляцоўка. Дакладней — гэта ягоная пляцоўка. І больш сімпатыі вашы на ягоным баку", - заявіў Генадзь Давыдзька карэспандэнту Еўрарадыё.

"Нейтральнай пляцоўкай", на думку Генадзя Давыдзькі, можа стаць адна са школ на іх выбарчай акрузе, дзе будзе ладзіцца сустрэча з выбаршчыкамі.

"Стадыён, дык стадыён. Прапаную Генадзю Давыдзьку адразу пасля рэгістрацыі сустрэцца на дэбатах у будынку школы №73, па вул. Калініна 17", - адказаў Губарэвіч.

Юрый Губарэвіч мае намер вылучацца кандыдатам у дэпутаты па Усходняй выбарчай акрузе №107, якая ахоплівае частку Савецкага і Першамайскага раёнаў г. Мінска.

Источник: euroradio.fm

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Парламентские выборы 2019

Последние новости