Новости Новости Беларуси

Ярмошына актывісту Руха: Сэлфі толькі з дазволу старшыні камісіі

Ярмошына актывісту Руха: Сэлфі толькі з дазволу старшыні камісіі

1394 просмотра
Сябра Руху «За Свабоду» звярнуўся да ЦВК па тлумачэнні, ці можна рабіць сэлфі на выбарчым участку. Адказ несуцяшальны.

Ілля Дабратвор пацікавіўся ў выбарчай каміісіі, ці не паўторыцца мінулагодні інцыдэнт, калі прыйшоўшаму на выбарчы участак з сям’ёй Дабратвору, старшыня камісіі разам з падначаленымі забаранілі яму зрабіць фота з дачкой на памяць. І задаў тры асноўных пытанні, адзначыўшы, што ў суседніх з нашай краінай дзяржавах ўсе тры дзеянні дазволеныя.

1) Ці мае выбаршчык права фатаграфаваць сябе, падчас наведвання выбарчага ўчастка?

2) Ці мае выбаршчык права фатаграфаваць выдадзены яму бюлетэнь?

3) Ці мае выбаршчык права фатаграфаваць членаў сваёй сям’і падчас наведвання выбарчага ўчастка?

На што Лідзія Ярмошына адказала: «Пытанні адносна таго, ці мае права выбаршчык на ўчастку для галасавання фатаграфаваць сябе, членаў сваёй сям’і, а таксама выдадзены яму бюлетэнь выбарчым заканадаўствам не ўрэгуляваныя, але па метадычных пасобіях ЦВК забеспячэнне парадку ў памяшканні для галасавання ўскладзена на старшыню ўчастковай камісіі, а яго распараджэння, аддадзеныя ў межах кампетэнцыi, абавязковыя для выканання ўсімі прысутнымі ў памяшканні. Таму ў падобных сітуацыях здымка магчымая толькі з папярэдняга дазволу старшыні ўчастковай камісіі».

Пры гэтым старшыня ЦВК дадала, што «ў шэрагу краін (Вялікабрытаніі, Германіі, Літве, Канадзе, Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы фота- і відэаздымка ў памяшканні для галасавання не дазваляюцца».

Нагадаем, што падчас Мясцовых выбараў 2018 году са скандальнага выбарчага участку ў школе № 201 г. Мінска, дзе адбываліся фальсіфікацыі па схеме «000-179», перад падлікам галасоў быў выдалены акрэдытаваны кандыдат у дэпутаты ад Руху «За Свабоду» Мікіта Семяненка. Фармальнай прычынай было зробленае на ўчастку сэлфі без дазволу старшыні камісіі.

Зірнуць відэа: https://www.youtube.com/watch?v=resJWsCRsxs

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Парламентские выборы 2019

Последние новости