Новости Новости Беларуси

Суды отказывают в удовлетворении жалоб на невключение членов Движения «За Свободу» в составы избиркомов

Суды отказывают в удовлетворении жалоб на невключение членов Движения «За Свободу» в составы избиркомов

545 просмотров Гродно Минск Брест
Организация выдвинула своих представителей в состав всех окружных и областных комиссий, прошли только четыре: двое в Брестской и двое в Витебской областях.

У Гродзенскай вобласці «Рух за Свабоду» вылучаў у камісіі ажно 13 чалавек. У ТВК быў вылучаны Алесь Зарэмбюк, яшчэ 12 чалавек — у розныя акруговыя камісіі вобласці. Аніводны з 13 (!) не быў уключаны ў склад камісій. А між тым сярод вылучэнцаў былі такія вядомыя не толькі ў вобласці, але і ў Беларусі, асобы як Алесь Масюк, Мікалай Баўсюк, Сяргей Чарняк, Валер Мінец, Вольга Быкоўская, ды іншыя.

Характэрнай асаблівасцю гэтага разгляду скаргі было тое, што Людміла Малючок вяла паседжанне па-беларуску, таксама па-беларуску выступала пракурор Сняжана Дворнікава. Чыноўнікі аблвыканкаму выступалі па-расейску. Разгляд скаргі быў дастаткова хуткім, аднак, рашэнне па скарзе было адкладзена ажно да 16-й гадзіне. У выніку суд прадказальна не задаволіў скаргу «Руху за Свабоду», паведамляе «Гродзенская вясна».

9 верасня ў задавальненні скаргі на неўключэнне адмовіў Мінскі абласны суд. Як распавёў сябра Руху «За Свабоду» Ілля Дабратвор, які прысутнічаў на агалошванні рашэння: адмовілі і ў праве на відаэзапіс рашэння суда.

«Я лічу што гэта прыкмета недэмакратычнасці. Сама працэдура ўтварэння камісій, хаця яна і была фармальна дэмакратычнай, але вынік кажа сам за сябе», — пракаментаваў вынік разгляду сайту Pyx.by Дабратвор.

Па ягоных словах, у судзе ў яго ўзнікла спрэчка: спрабавалі давесці, што адмовы былі справядлівымі. «Дык я кажу, жонка ў мяне настаўніца, мае дзяржаўныя ўзнагароды. Якія праблемы з уключэннем яе ў склад камісіі? Можа быць, праблема ў тым, што яна сябра Руху „За Свабоду“?» — дадаў актывіст.

Абласная і акруговыя выбарчыя камісіі ў Брэсцкай вобласці былі сфармаваныя 2 верасня на сумесным пасяджэнні прэзідыума Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў і аблвыканкама. Падставай для скаргі Руху сталі адмовы 15 актывістам з 17 вылучаных.

У скарзе ў абласны суд арганізацыя адзначыла, што ўсе вылучаныя аб’яднаннем прадстаўнікі валодаюць неабходнымі ведамі, вопытам удзелу ў выбарчых кампаніях і дзелавымі якасцямі для працы ў выбаркамах. У скарзе падкрэслівалася, што паседжанне па фармаванні выбаркамаў насіла фармальны характар ​​і было зведзена да галасавання за вынясенне загадзя падрыхтаванага рашэння. У Руху прасілі прызнаць рашэнне незаконным і абавязаць гэтыя структуры прыняць новае — з уключэннем у выбаркамы ўсіх вылучэнцаў «За Свабоду».

У гэтай скарзе таксама было адмоўлена.

«У адпаведнасці з артыкулам 25 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах мы маем права выбіраць і быць выбранымі на сапраўдных перыядычных выбарах. Такое аднабокае фарміраванне камісій з прадстаўнікоў лаяльных уладзе людзей гаворыць аб тым, што ўлады зноў рыхтуюцца сфальсіфікаваць выбары на карысць праўладных кандыдатаў», — пракаментаваў рашэнне суда прадстаўнік Руху на судзе, сябра Рады Раман Кісляк.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости