Новости Новости Беларуси

У Магілёве прайшла Школа лідарства Руху «За Свабоду»

У Магілёве прайшла Школа лідарства Руху «За Свабоду»

1223 просмотра Могилев
Магілёўцы сабраліся, каб абмеркаваць агульнабеларускую палітычную сітуацыю, пытанні прававых магчымасцяў удзелу ў мясцовых кампаніях.

«На магілёўскую Школу лідарства сабраліся людзі высокага інтэлектуальнага ўзроўню, якія ўдзельнічалі ў шмат якіх выбарчых кампаній, прынцыпова ставяцца да абавязкаў і гатовыя выдаткаваць час на навучанне палітычным тэхналогіям і далей удзельнічаць у кампаніях», — распавёў магілёўскі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Пётр Мігурскі.

Па ягоных словах, пад час заняткаў былі гарачыя спрэчкі, і тады людзі аперыравалі не вопытам 2010-2011 гадоў, а вопытам 2018 года, калі прайшлі апошнія мясцовыя выбары, з большага размова ішла пра назіранне.

Мігурскі адзначыў якаснае выкладанне медыяэксперта Паўлюка Быкоўскага, выступ каардынатара кампаніі назірання «Права выбару» Алеся Сілкова і іншых выкладчыкаў. Сам ён распавёў удзельнікам пра карупцыю і спосабы барацьбы з ёй, адзначыў, што пра гэтае пытанне трэба размаўляць, бо гэта частка кіроўнай машыны.

«Рух „За Свабоду“ шмат увагі надзяляе арганізацыі і правядзенню адукацыйных мерапрыемстваў, як для моладзі, так і для рознаўзроставай аўдыторыі. Цягам бягучага летняга сезону мы запланавалі правесці моладзевыя школы, школы жаночага лідарства і лідарскія школы для рэгіянальных актывістаў арганізацыі. Чарговая рэгіянальная школа лідарства адбылася ў Магілёве. Мы лічым важнымі як тэарэтычныя выкладкі запрошаных экспертаў, так і абмен досведам паміж сябрамі арганізацыі», — адзначыў арганізатар Школы, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Віктар Янчурэвіч.

Па ягоных словах, «нашы актывісты павінны быць здольны браць на сябе адказнасць і аб’ядноўваць грамадзян для вырашэння лакальных праблем, ведаць свае правы і валодаць заканадаўчымі механізмамі ўдзелу у прыняцці рашэнняў, быць лідарамі і прадстаўнікамі ініцыятыўных груп у камунікацыі з чыноўнікамі».

«Эфектыўная лакальная актыўнасць, скіраваная на дасягненне канкрэтных вынікаў будзе служыць добрай рэкламай арганізацыі і прыцягне новых сябраў», — заключыў Янчурэвіч.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости