Новости Новости Беларуси

У Гомелі дыскутуюць адносна магчымага рэферэндума

У Гомелі дыскутуюць адносна магчымага рэферэндума

1965 просмотров Гомель
Гомельская апазіцыя абмеркавала стратэгіі дзеянняў на выпадак абвяшчэння рэферэндума. Прадстаўнікі некалькіх палітычных сілаў рэгіёну выказалі занепакоенасць намерам уладаў аб правядзенні плебісцыту разам з парламенцкімі выбарамі.

Сябра Рады Руху «За Свабоду» Уладзімір Кацора заклікаў беларусаў быць гатовымі да барацьбы за дэмакратыю і незалежнасць дзяржавы.

— Восенню можа быць вось такая палітычная падзея, нечаканы рэферэндум. Трэба будзе хоць неяк адказаць. Кожны з нас абавязаны будзе, хто сябе лічыць беларусам, патрыётам, хоць нешта зрабіць. Вынік будзе той жа самы, калі мы будзем проста сядзець хто на лецішчы, хто дзе, ці працаваць толькі на сваю палітычную групоўку.

Па ягоных словах, «кожны нацыянальна-арыентаваны грамадзянін павінен выкарыстаць (вылучацца кандыдатам, працаваць у камандзе кандыдата), каб весці агітацыю супраць пытанняў магчымага рэферэндуму». Кацора лічыць, што пры ўмове прызначэння рэферэндуму прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе можа і не быць, бо пасля зменаў у Канстытуцыю можа быць замацаванае абранне прэзідэнта парламентам ці Лукашэнку павялічаць тэрмін да 7 год і мінулыя абнуляцца.

Прадстаўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў лічыць, што на гэтым этапе ўлада наўрад ці пойдзе на правядзенне рэферэндуму.

— Я спрабаваў знайсці адказ на пытанне: якія могуць быць праблемы, якія варта выносіць на рэферэндум. Я пакуль не знаходжу такіх пытанняў. Таму што Лукашэнка ўсе свае праблемы вырашыў у 90-х — пачатку 2000-х гадоў, калі ўмацаваў сваю ўладу. Зараз не ў інтарэсах Лукашэнкі ствараць нейкую хвалю, узбуджаць грамадства.

Аляксандр Лукашэнка ў першай палове гэтага году анансаваў магчымыя змены ў Канстытуцыі. Большасць экспертаў прытрымліваюцца меркавання, што рэферэндум можа прайсці ў лістападзе 2019 года. Сярод магчымых змяненняў — увядзенне пасады віцэ-прэзідэнта, пераход да псеўдапарламенцкай рэспублікі, адмена смяротнага пакарання альбо вызначэнне фармата Саюзнай дзяржавы.

Фота Ларысы Шчыраковай, «Гомельская Вясна»

Источник: www.racyja.com

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости