Новости Новости Беларуси

Школа лидерства Движения прошла в Новополоцке

Школа лидерства Движения прошла в Новополоцке

2064 просмотра Новополоцк
Школы лидерства Движение «За Свободу» планирует провести в каждой области, они направлены на усиление лидерских способностей активистов, углубление внутренней коммуникации между членами Движения и укрепление региональных команд.

«Рух „За Свабоду“ шмат інвестуе ў адукацыю сябраў арганізацыі. Мы ўсведамляем важнасць і каштоўнасць вырошчвання амбітных лідараў у рэгіёнах, здольных аб’ядноўваць грамадзян дзеля вырашэння праблемных пытанняў лакальнага характару і актыўнага ўдзелу ў выбарчых кампаніях», — адзначыў арганізатар Школы, намеснік старшыні Руху Віктар Янчурэвіч.

Па ягоным меркаванні, «лідарамі не нараджаюцца, лідарамі становяцца». «Новыя веды, атрыманыя на такіх Школах, безумоўна спрыяюць развіццю лідарскага патэнцыялу актывістаў», — заключыў Янчурэвіч.

«Наваполацку пашчасціла прымаць дзве Школы, якія праводзіў Рух „За Свабоду“: Школу для моладзі і Школу рэгіянальнага лідарства. Гэта для актывістаў горада была добрая магчымасць наведаць лекцыі і пазнаёміцца з экспертамі», — адзначыла віцебскі абласны каардынатар Вольга Дамаскіна.

Па яе словах, Школа рэгіянальнага лідарства дапамагла актывістам зразумець механізм, як вырашаць праблемы ў сваім двары, горадзе, як зрабіць так, каб жыхары маглі ўплываць на прыняцце рашэнняў і дзейнічаць у межах прававога поля. Шмат цікавага, дадала Дамаскіна, даведаліся пра працу са СМІ і сацыяльнымі сеткамі, атрымалі практычныя парады як стаць заўважнымі ў сваім горадзе.

«Адукаваныя і высокаматываваныя ўдзельнікі — група, з якой вельмі прыемна працаваць. Буду вельмі ўсцешаны, калі такі ўзровень захаваецца на далейшыя мерапрыемствы», — адзначыў адзін з лектараў, першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Міхалевіч.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости