Новости Новости Беларуси

В Орше обсудили загрязнение воздуха и вырубку лесов

В Орше обсудили загрязнение воздуха и вырубку лесов

1037 просмотров Орша
Какие экологические проблемы самые актуальные для Оршанского региона, какова ситуация с загрязнением воздуха и вырубкой лесов — активисты собрались под Оршей на агроусадьбе Путятина, чтобы услышать мнения специалистов и обменяться идеями.

Сітуацыю растлумачылі кандыдат геаграфічных навук, супрацоўнік НАН Вольга Крукоўская і інжынер лясгаса Уладзімір Давыдоўскі.

У прыватнасці Вольга Крукоўская распавяла пра тое, як вымяраецца ўзровень забруджвання паветра ў Оршы, якая ёсць небяспека і чаму. Абмеркавалі і колішняе будаванне дамоў з шпалаў, эксперт адзначыла, што гэта непажаданы матэрыял, не прыстасаваны для будоўлі і не пажаданы для здароўя.

Аршанскі раён адзначаецца малой лясістасцю, усяго 29%, сярэдні ўзрост дрэва — 47 год, агучыў лічбы пад час прэзентацыі актывіст Канстанцін Анташэвіч. З гэтага пачалося абмеркаванне праблемы лесааднаўлення ў рэгіёне.

«Я разумею, шото вы перажываеце, бо раней былі дрэвы вышэй, шумелі лепей, але ўсё не так проста. Клімат памяняўся: вільгаць — болей, смалы ў дрэваў меней, жукоў (у тым ліку жукоў-караедаў) болей», — адзначыў Давыдоўскі на абвінавачванні пра неабгрунтаваную высечку леса.

Па ягоных словах, на сёння няма эфектыўных метадаў змагання з жуком-караедам, акрамя як санітарная высечка. Але патрэбы ў такой высечцы атрымалася скараціць: калі ў 2014 прыбралі 201 га леса ў Аршанскім раёне, то ў 2018 — 36 га. «Пік высечак прайшоў», — адзначыў супрацоўнік лясгасу.

Зараз, па ягоных словах, высаджваюць болей, чым высякаюць. Але ёсць пытанне з выжываннем маладых дрэваў: маладыя саджанцы церпяць не толькі ад надвор’я, але і ад жывёлаў (падстрававацца імі, напрыклад, любяць ласі), і ад людзей, адыгрывае і прыродны фактар. Высадкі зараз адбываюцца па спецыяльнай схеме, прапанаванай НАН Беларусі: елі, сосны, бярозы высаджваюцца прама ў вызначанай прапорцыі.

«Адбылася сустрэча. Больш-менш цікавая людзям. Прагучала новая інфармацыя з вуснаў прафесіяналаў, якія сапраўды раскрылі праблему і забруджвання паветра і змяншэння колькасці лясоў», — пракаментаваў сустрэчу аршанскі гарадскі каардынатар Руху «За Свабоду» Юрый Нагорны.

Па ягоных словах, ёсць планы працягнуць падобныя сустрэчы.

Адзін з арганізатараў, грамадскі актывіст Ігар Грышанаў пасля круглага стала звярнуўся да старшыні Аршанскага райвыканкама Ігара Ісачанкі з просьбай патлумачыць лёс крыніцаў у Аршанскім раёне. Па выніку гэтага звароту прынятае рашэнне распачаць працу па выяўлення ў рэгіёне крыніцаў і пры патрэбе правядзення прадстаўлення аб абвяшчэнні іх гідралагічнымі помнікамі прыроды.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости