Новости Новости Беларуси

Организаторы Дня Воли предложили милиции мировое соглашение

Организаторы Дня Воли предложили милиции мировое соглашение

1270 просмотров Минск
В Московском суде началось судебное заседание по оплате услуг милиции на праздновании Дня Воли 2019. Организаторы просят признать, что правоохранительные органы не выполнили свои обязанности и признать договор с ними недействительным. В свою очередь милиция хочет взыскать с них более 7300 рублей.

Падставамі для спынення дзеяння дамовы арганізатары лічаць затрыманні людзьмі ў цывільным на свяце грамадскага актывіста Змітра Дашкевіча і аднаго з арганізатараў Віталя Рымашэўскага, а таксама забарону выходзіць за агароджаную тэрыторыю з бел-чырвона-белымі сцягамі.

«Размова нават ідзе не пра затрыманне, а пра захоп або выкраданне. Людзі не ў форме, у цывільным адзенні сілавым спосабам захапілі без тлумачэнняў Дашкевіча і Рымашэўскага. Калі мы як арганізатары звярнуліся да міліцыі, адказу не атрымалі. Дзеянні супрацоўнікаў не адпавядалі дамове паміж намі», — заявіў на пасяджэнні адзін з істцоў па справе старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Ён папрасіў далучыць да справы відэазапісы, якія пацверджваюць дзеянні міліцыі, але суддзя перанесла вынясенне рашэння па ім.

«Затрыманні на свяце былі палітычнымі. Работа міліцыі была выкананая няякасна», — падтрымаў у сваім слове Губарэвіча старшыня БСДП Ігар Барысаў.

Арганізатары Дня Волі запатрабавалі ў судзе таксама патлумачыць, методыку падліку ўдзельнікаў з боку міліцыі: якім чынам стала вядома, што колькасць перавысіла заяўленую, чаму былі ўзнятыя кошты. Акрамя таго, прасілі прадставіць колькасць супрацоўнікаў у цывільным, а таксама прадставіць, якім чынам адбілася на працы павялічэнне колькасці ўдзельнікаў. Ні на адно з гэтых пытанняў прадстаўнік РУУС адказаць не змог, адзначыўшы, што дадзеных не мае, і, магчыма, яны толькі для службовага карыстання (у тым ліку і методыка падліку ўдзельнікаў).

Істцы таксама прапанавалі міліцыі пайсці на міравое пагадненне: пры ўмове адмовы ад усіх дадатковых патрабаванняў, пеняў, даплатаў за колькасць удзельнікаў, прызнання невыканання сваіх абавязкаў і прынясення прабачэнняў, яны гатовыя вярнуцца да аплаты паслугаў у 150 базавых велічыняў.

«Як будуць развівацца падзеі пабачым 25 ліпеня падчас асноўных слуханняў справы. Ёсць невялікае спадзяванне, што новы міністр МУС зразумее, што іміджавыя страты міністэрства ніяк не кампенсуеш нават 10 тысячамі рублёў», — пракаментаваў прапанову Юрый Губарэвіч.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

День Воли

Последние новости