Новости Новости Беларуси

Другая Летняя Школа прайшла ў Магілёве

Другая Летняя Школа прайшла ў Магілёве

2913 просмотров Могилев
У гэтым годзе Рух «За Свабоду» арганізуе чатыры Летнія Школы: тры першай ступені ў Беларусі і другой ступені — у Беластоку. Навучанне на гэтых выходных прайшло ў Магілёве, застаецца яшчэ адна Школа ў Новаполацку.

«Кожны раз школьнікі Летняй Школы ўмеюць здзіўляць! У гэты раз у Магілёве сабралася моладзь, якая паказала сябе вельмі крэатыўна!» - падзялілася ўражаннямі адна з арганізатараў школы, сябра Рады Руху «За Свабоду» Вікторыя Таболіч.

Па яе словах, падчас блока Валярыны Куставай пра выбарчы штабы і кандыдатаў было вельмі цікава назіраць за стварэннем іміджу, гісторыі выдуманага «кандыдатаў», а таксама слухаць іх перадвыбарчыя прамовы. Былі вельмі нестандартныя падыходы да паказу кандыдата, а таксама вельмі актыўнае галасаванне за лепшага, лічыць Таболіч.

«Гэта паказвае на тое, што наша моладзь магла б быць актыўнай пад час сапраўдных выбараў, раскрываць свой патэнцыял, гадаваць лідэраў, праводзіць яркія кампаніі! Гэта натхняе для планавання будучых тым школ у такім кірунку», - заключыла актывістка Руху.

«Добра, што праводзіцца такая школа, бо, нажаль, у беларускіх рэгіёнах няшмат магчымасцяў для нефармальнай адукацыі і асабліва, звязанай з палітыкай. Таму цудоўна, што Рух «За Свабоду» такую школу арганізаваў, прывёз спікераў, для моладзі гэта магчымасць даведацца чагосьці новае», - адзначыў адзін з лектараў, культуролаг Вадзім Мажэйка.

Ён патлумачыў, што яму як лектару было цікава паразмаўляць з удзельнікамі, даведацца, як яны глядзяць на свет, на грамадства, на культуру. «Школа – гэта магчымасць пашырыць свой погляд. Такія Школы ствараюць новыя магчымасці для ўсіх нас, таму, спадзяюся, традыцыя будзе працягвацца», - дадаў Мажэйка.

«Спадабаліся лекцыі, даведаўся шмат цікавага для сябе. Асабліва жывы і запамінальны быў занятак Валярыны Куставай. Яна добра выкарыстоўвае метады нефармальнай адукацыі, працуе для таго, каб уцягнуць у працу аўдыторыю», - адзначыў адзін з удзельнікаў Сяргей Тышкавец.

«Было такое адчуванне, што трапіла на лекцыю першага, другога курса ўнівера... Прыкольна, так як у мяне гэта даўно было. Для мяне былі карысным і цікавым і стыль падачы, і інфармацыя, тэмы сучасныя, бачна, што матэрыял рыхтавалі індывідуальна пад нас», - распавяла ўдзельніца Дзіяна Бяднёва.

Яна адзначыла, што прыемна пабачыць адукаваных і топавых людзей ужывую, падыскутаваць. «Мой узровень ведаў узмацніўся, яшчэ шмат рэчаў сталі на сваё месца. Дзякую арганізатарам!» - дадала студэнтка.

«Спадабалася ўсё: атмасферны Магiлёў, патрэбныя i сур’ëзныя, але пры гэтым на адной хвалi з слухачамi лектары, максiмальна рознабаковыя ўдзельнiкi i дужа класныя арганiзатары», - кажа ананімная удзельніца.

Яна лічыць, што было б добра дадаць больш дзён, а таксама арганiзаваную дыскусiю пасля лекцыяў: «бо або ў лектараў не было часу слухаць разгорнутыя каментары і пытаннi, або было i такое, што проста было няёмка нешта пытаць, бо лектар ужо пра iншае кажа».

Фота Мікіты Семяненкі

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Школа Движения

Последние новости