Новости Новости Беларуси

В Барановичах прошел День вышиванки

В Барановичах прошел День вышиванки

2295 просмотров Барановичи
В спокойной доброжелательной атмосфере прошел День вышиванки в Барановичах, организованный местным Движением «За Свободу».

На свята сабраліся каля 50 чалавек з некалькіх рэгіёнаў Беларусі: Брэсцкай і Гродзенскай абласцей і Мінска.

«Мы пачалі праводзіць Дзень вышыванкі яшчэ да таго, як пра гэта задумалася дзяржава, - адзначыў адзін з арганізатараў, абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Юрый Казакевіч. - у гэтым годзе мы запрасілі таксама людзей з інваліднасцю, каб яны маглі сябе адчуць унутры грамадства».

Па ягоных словах, упершыню ў Баранавічах 2 ліпеня Дзень вышыванкі ладзіла і дзяржава: на пешаходнай зоне, у лепшым месцы, са значна большымі магчымасцямі. Грамадскасць Баранавічаў туды не запрашалі, і Казакевіч выказаў сумневы, што дазволілі б прысутнічаць. Рухаўскае свята было цалкам зробленае за асабістыя сродкі арганізатараў.

«Верагодна, большая частка людзей будзе на праўладным свяце, але ўсё ж гэта людзі выпадковыя, а ў нас тут збіраюцца людзі, якім сапраўды важная ідзея нашай беларускай ідэнтычнасці», - падкрэсліў Казакевіч.

Спачатку свята праводзілася на сядзібе ТБМ у Русінах, прыгадаў гарадскі каардынатар Руху «За Свабоду» Уладзімір Гундар, але для большай да яго ўвагі вырашылі надалей праводзіць яго ў цэнтры горада.

«На свяце вышыванкі Рух «За Свабоду» папулярызуе вяртанне да нашых – ліцвінскіх, беларускіх каранёў», - дадаў Гундар.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости