Новости Новости Беларуси

В Гродно прошла первая в этом году Летняя Школа Движения «За Свободу»

В Гродно прошла первая в этом году Летняя Школа Движения «За Свободу»

2261 просмотр Гродно
В этом году Движение «За Свободу» организует четыре Летние школы: три первой степени в Беларуси и второй степени — в Белостоке. Обучение на этих выходных прошло в Гродно.

«У адрозненні ад мінулых Школаў у Гародню на навучанне прыехала дастаткова шмат людзей, якія дасягнулі пэўных поспехаў, маюць статус ў грамадстве: выкладчыкі, выпускнікі ўніверсітэтаў. Яны ўжо маюць пэўны ўплыў у грамадстве, здольныя данесці інфармацыю, атрыманую на Школе да яшчэ большай колькасці людзей», — адзначыў сябра моладзевай Рады Руху «За Свабоду» Мікіта Семяненка.

Па ягоных словах, удзельнікі школы даведаліся, як працуюць выбарчыя штабы, якія канкрэтныя структурныя рэформы патрэбныя ў Беларусі. «Эканаміст Сяргей Чалы кажа, што шмат гадоў распавядае пра рэформы, а яму чыноўнікі кажуць, скажы якія менавіта патрэбныя. Тут ён маладому пакаленню на пальцах патлумачыў якія», — адзначыў Семяненка.

Чаму еўрапейскі шлях натуральны для Беларусі распавёў мастацтвазнаўца Максім Жбанкоў.

Ён падзяліўся, як беларусы пачувалі сябе за мяжой 30 гадоў таму, і як цалкам камфортна пачуваюць сябе сёння.

«Каторы год запар цешуся быць выкладчыкам Летняй Школы Руху „За Свабоду“. Асаблівая прыемнасць — працаваць з апантанай моладдзю, якой у перспектыве будаваць і ствараць будучыню незалежнай Беларусі, у што шчыра веру», — распавяла адна з выкладчыцаў Школы ў Гродна, літаратарка Валярына Кустава.

Свае заняткі, па яе словах, яна заўжды імкнецца зрабіць інтарактыўнымі, жывымі, з максімальным заангажаваннем аўдыторыі, каб пасля маладыя людзі змаглі выкарыстаць атрыманыя веды і ўменні на практыцы, усведамляючы культурніцкі кантэкст.

«Усё дзеля разумення, як справа кожнага з іх (будзь тое філолаг, айцішнік, гісторык ці палітолаг) можа быць выкарыстаная на карысць грамадзянскай супольнасці, беларускага грамадства, у прыватнасці, і Беларусі агулам», — заключыла Кустава.

«Я першы раз на Школе Руху „За свабоду“. У нас было шмат цікавых лекцыяў. Школа — гэта выдатная магчымасць даведацца пра эканамічныя і палітычныя зносіны Беларусі з іншымі краінамі,паслухаць прафесіяналаў у розных галінах, а таксама пазнаёміцца з моладдзю,якую турбуе будучыня нашай краіны», — адзначыла адна з студэнтак Школы ў Гродна Ганна Гаўрушына.

«Мне вельмі падабаецца на Летняй Школе Руху. Тут шмат магчымасцяў для беларускай моладзі», — адзначыла Вікторыя Петрушкевіч. Яна асабліва адзначыла лекцыю першага намесніка старшыні Руху «За Свабоду», палітолага Алеся Міхалевіча.

за фота дзякуй Вікторыі Таболіч і Мікіце Семяненку

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Школа Движения

Последние новости