Новости Новости Беларуси

За загрязнение реки Дитва заведено административное дело

За загрязнение реки Дитва заведено административное дело

2486 просмотров Берёзовка Лида
За ущерб природе во время сбросов в реку Дитва под Лидой в отношении местного ЖКХ возбуждено административное дело, рассказали члены Движения «За Свободу», благодаря которым стало широко известно об экологической катастрофе.

Сябры Руху "За Свабоду" з Бярозаўкі заўважылі на рацэ Дзітва мор рыбы і забруджаную ваду. Мясцовыя ўлады заявілі, што праблемы, звязаныя з гарачынёй. Але актывісты знайшлі трубу, адкуль у ваду зліваюцца адыходы.

«Праверка вядзецца за нанясенне ўрону прыродзе, у дачыненні лідскага ЖКГ. Санкцыя па гэтым артыкуле — да 500 мінімальных базавых велічыняў. Спадзяемся, што па выніку разбіральніцтва будзе ўзбуджаная і крымінальная справа», — сказаў сайту Pyx.by сябра Руху Сяргей Пантус.

Па ягоных словах, зараз падлічваецца нанесены ўрон, справа на кантролі Камісіі па ахове прыроды пры Адміністрацыі прэзідэнта.

«Грамадская супольнасць выканала свае функцыі, дамаглася рэакцыі. Я лічу гэта бадай галоўнай перамогай. Каб не актыўная пазіцыя грамадскай супольнасці Лідчыны, то да гэтага этапу не дайшло б», — адзначыў Гродзенскі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Вітольд Ашурак.

Палітык падкрэсліў, што сам ён ацэньвае вынік як станоўчы, але чуе незадаволенасць людзей тым, што справа толькі адміністрацыйная. «Людзі абураныя тым, што такая экалагічная катастрофа пацягнула толькі справу ў адносінах прадпрыемства, якое выплаціць грошы, падыме тарыфы, і зноў мы заплацім за чыясьці памылкі. Яны патрабуюць больш жорсткага рэагавання, персанальнай адказнасці, крымінальнай справы», — патлумачыў Вітольд Ашурак.

Па ягоных словах, у планах правесці раследванне, ці ёсць у справе карупцыйны складнік.

фота Радыё "Свабода"

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Локальные кампании

Последние новости