Новости Аналитика

Почему решили внести коррективы в Конституцию?

Почему решили внести коррективы в Конституцию?

2373 просмотра Минск
Член Движения «За свободу» Юрий Меляшкевич рассуждает о том, что могут изменить в Основном законе.

Юрась Меляшкевіч: Відавочна, што будуць змены ў Канстытуцыі па пытаннях самакіравання і размежавання ўладаў паміж вертыкаллю і ўрадам. Хутчэй за ўсё, кіраўнік краіны паспрабуе зняць з сябе адказнасць за эканамічны блок, каб не круціць хвасты брудным каровам.

На ўрад могуць перакласці і поспехі, і правалы, і адказнасць за гэта, пры гэтым часткова могуць даць дадатковыя паўнамоцтвы мясцовым адміністрацыям і райвыканкамам. Не выключаны і сцэнар, каб пайсці шляхам Назарбаева, які пакінуў пасаду прэзідэнта Казахстана, але дэ-факта ім застаецца. І пры гэтым адказнасць за ўсе найбольш важныя сферы жыцця ўскладаецца на іншых.

РР: Ці чакаеце вы нейкіх рэвалюцыйных зменаў?

Юрась Меляшкевіч: Не чакаю. Тое, што беларускі кіраўнік прапануе ўраду, хутчэй за ўсё, будзе дэкарацыямі. Крыху зменяць фасад аўтарытарызму, але не зменяць сутнасныя рэчы. Да таго ж і сённяшняя Канстытуцыя ў Беларусі гучыць досыць дэмакратычна, але пры гэтым яна татальна не выконваецца.

Няма спадзеву, што і новы фасад Канстытуцыі зменіць сітауцыю з правамі чалавека ў краіне.

Кастусь Заблоцкі

Источник: www.racyja.com

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости