Новости Новости Беларуси

Мілінкевіч: патрэбна абнаўленьне і перафарматаваньне прэміі «За свабоду думкі»

Мілінкевіч: патрэбна абнаўленьне і перафарматаваньне прэміі «За свабоду думкі»

2490 просмотров Бычки
Милинкевич: нужна обновление и переформатирования премии «За свободу мысли» 22 июня на родине Василя Быкова в деревне Бычки на Ушаччине пройдет мемориальная мероприятие в честь писателя. По словам основателя Движения «За Свободу» Александра Милинкевича, назрела потребность в переформатирования премии, поэтому в этом году ее вручать не будут.

«Ужо калі мы адзначалі 10-годзьдзе прэміі імя Васіля Быкава „За свабоду думкі“, разумелі, што яна патрабуе абнаўленьня і перафарматаваньня, — кажа Мілінкевіч. — Узнагарода ня мусіць быць так шчыльна зьвязаная са мной ці рухам „За свабоду“, прэмія павінна стаць сапраўды народнай, бо Быкаў — гэта ня толькі выбітны пісьменьнік, ён адзін з духоўных лідэраў нацыі, часьцінка яго жыве ў кожным сьвядомым беларусе».

Паводле Мілінкевіча, сёлета яму проста фізычна не ўдалося рэалізаваць задуманы плян перафарматаваньня. Таму ён з жалем канстатуе, што гэтым разам уладальнік прэміі вызначацца ня будзе. Мілінкевіч кажа, што нават Нобэлеўская прэмія перапынялася, але зноў жыве пасьля вымушанай паўзы.

«У наступным годзе ня толькі былыя ляўрэаты, а і кожны жыхар краіны зможа паўплываць на выбар намінантаў, а пазьней прагаласаваць за чарговага пераможцу, — працягвае ён. — Мы дадамо сучасных тэхналёгій, бо Васіль Быкаў — гэта ня толькі пра ўчора, ён і пра сёньня і пра заўтра. Таму для вызначэньня ляўрэата шырока выкарыстаем сацыяльныя сеткі. Падрыхтоўка да цырымоніі ўручэньня прэміі будзе суправаджацца кампаніяй папулярызацыі твораў і жыцьцёвых прынцыпаў Быкава».

Прэмія стане народнай

Архіўнае фота

​Як расказаў Аляксандар Мілінкевіч, у рэалізацыі праекту будуць задзейнічаныя розныя грамадзкія ініцыятывы і арганізацыі, у тым ліку рух «За свабоду». У склад рабочай групы, якая зацьвердзіць канцэпцыю абноўленай прэміі Васіля Быкава, увойдуць Сьвятлана Алексіевіч, Уладзімер Арлоў, Лявон Вольскі, Зьміцер Дашкевіч, Юры Зісер, Сьвятлана Калінкіна, Глеб Лабадзенка ды іншыя.

Адначасова будзе ісьці праца, каб забясьпечыць стабільнасьць фінансаваньня прэміі, плянуецца дывэрсыфікацыя яе крыніц.

Праблемы з пошукам фінансаваньня пачалі адчувацца ў апошнія гады. Напрыклад, летась нават быў абвешчаны збор сродкаў — за месяц сабраць неабходныя 5 тысяч рублёў так і не ўдалося, амаль палову ад сабранай сумы дабавіў бізнэсовец Юры Зісер.

Нягледзячы на матэрыяльныя цяжкасьці, імпрэза ў Бычках адбудзецца — яе актывісты руху «За свабоду» зь Віцебшчыны запачаткавалі яшчэ да заснаваньня прэміі.

Ляўрэатамі прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава ў розны час станавіліся паэты Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч, пісьменьнік Уладзімер Арлоў, літаратары і палітыкі Уладзімер Някляеў і Павал Севярынец, мастакі Алесь Пушкін і Алесь Марачкін, краязнаўцы Ада Райчонак і Алесь Белакоз, музыкі і выканаўцы Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч, Віктар Шалкевіч, рэжысэр Валер Мазынскі, грамадзкі дзеяч Зьміцер Дашкевіч, журналіст Глеб Лабадзенка.

Источник: www.svaboda.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Премия «За свободу мысли» имени Быкова

Последние новости