Новости Новости Беларуси

Набор на Летнюю Школу Руху «Еўрапейскі выбар Беларусі» працягнуты

Набор на Летнюю Школу Руху «Еўрапейскі выбар Беларусі» працягнуты

2242 просмотра Белосток Гродно Витебск Минск Могилев
Колькасць месцаў для ўдзельнікаў Школы павялічаная, у сувязі адбываецца дадатковы набор да 22 чэрвеня.

Студэнты школы даведаюцца пра адрозненні беларускай і еўрапейскай выбарчых сістэмаў, значэнне і асаблівасці назірання за выбарамі, тэхналогіі выбарчых кампаній. Акрамя тэарэтычнай часткі, выпускнікі будуць мець магчымасць прайсці практыку ў якасці назіральнікаў на выбарах або ў камандах кандыдатаў у дэпутаты.

Сёлета Летняя школа будзе праходзіць у два этапы. Першы этап — гэта тры рэгіяльныя школы ў Беларусі: Гародня — 29-30 чэрвеня, Магілёў — 6-7 ліпеня, Віцебск — 13-14 ліпеня. Сярод выкладчыкаў беларускай сесіі будуць У. Арлоў, С. Чалы, А. Міхалевіч, В. Кустава і іншыя.

10 прычынаў падацца на Летнюю Школу Руху «За Свабоду»: гавораць выпускнікі

Лепшыя ўдзельнікі рэгіянальных школаў працягнуць навучанне ў Беластоку 2-7 жніўня, дзе прымуць удзел замежныя эксперты ды будзе магчымасць пазнаёміцца з еўрапейскім вопытам.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету. На падставе гэтай інфармацыі будзе праведзены конкурсны адбор.

Арганізатары бяруць на сябе аплату праезду, пражывання (для ўсіх узроўняў школаў) і дапамогу ў візавай падтрымцы (для тых, хто пройдзе адбор на беластоцкую Школу).

Узроставыя абмежаванні ўдзельнікаў: 18-30 год.

Гэта дзевятая па ліку школа, якую штогод ладзіць Рух «За Свабоду».

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Школа Движения

Последние новости