Новости Новости Беларуси

Янчуревич инициирует вынос лицейки МТЗ за пределы Минска. Что ответит Мингорсовет

Янчуревич инициирует вынос лицейки МТЗ за пределы Минска. Что ответит Мингорсовет

1476 просмотров Минск
В Партизанском районе Минска по инициативе заместителя председателя Движения «За Свободу» Виктора Янчуревич идет сбор подписей за вынос литейных цехов Минского тракторного завода за пределы города. Обращение будет направлено в Мингорсовет и Правительство.

«Ліцейная вытворчасць МТЗ з’яўляецца асноўным стацыянарным забруджвальнікам паветра ў Партызанскім раёне. І гэта адчувае кожны жыхар раёна. Якасць паветра адбіваецца на стане здароўя, якасці навакольнага асяроддзя і жыцця. Я прапаную звярнуцца ў Мінгарсавет з ініцыятывай аб вынасе вынесці ліцейных цэхаў МТЗ за межы горада і ва Урад аб выдзяленні фінансавання пад рэалізацыю гэтага рашэння», — распавёў Віктар Янчурэвіч.

Па ягоных словах, шкодная вытворчасць буйнога дзяржаўнага прадпрыемства ў цэнтры сталіцы Беларусі — гэта праблема нацыянальнага маштабу, таму яе вырашэнне павінна адбывацца на высокім узроўні.

«Агулам за вынас ліцейкі ўжо падпісалася больш за 700 чалавек. Але на гэтым этапе мы збіраем подпісы менавіта пад зваротам да гарадскіх дэпутатаў і да Ураду», — патлумачыў палітык.

Гэта частка перадвыбарчай кампаніі Віктара Янчурэвіча, які будзе вылучацца ў дэпутаты на парламенцкіх выбарах увосень.

«Пасля мінулага звароту ўлады прызналі праблему і кажуць пра намеры праводзіць мадэрнізацыю вытворчасці да 2030 года. Але я ўпэўнены, што гэта трэба зрабіць значна хутчэй — за бліжэйшыя пяць год — і гэта будзе адна з ключавых тэмаў, над якой я буду працаваць, калі буду абраны дэпутатам», — заключыў намеснік старшыні Руху «За Свабоду».

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости