Новости Новости Беларуси

Организаторы Дня воли обжалуют штрафы за неуплату услуг милиции

Организаторы Дня воли обжалуют штрафы за неуплату услуг милиции

1774 просмотра Минск
Заявители минского концерта-митинга на День Воли обжалуют в Минском городском суде штрафы за неуплату услуг по охране общественного порядка. Они просят отменить постановление суда Центрального района и прекратить административный процесс в отношении них.

Нагадаем, суд Цэнтральнага раёна Мінска прыняў рашэнне пакараць Вольгу Кавалькову, Ігара Барысава, старшыню Руху «За Свабоду» Юрыя Губарэвіча і Мікалая Казлова штрафам у памеры 30 базавых велічынь (765 рублёў) кожнага за парушэнне 2 арт.23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства). Пратаколы па гэтым артыкуле на арганізатараў Дня волі былі складзеныя пасля таго, як па заканчэнні 10 дзён з дня мерапрыемства яны так і не аплацілі паслугі міліцыі. Самі арганізатары сваю адмову плаціць тлумачаць тым, што іх паслугі апынуліся няякаснымі — на мерапрыемстве затрымлівалі актывістаў.

У сваіх скаргах у Мінгарсуд, падрыхтаваных з дапамогай праваабаронцаў, арганізатары Дня волі спасылаюцца на Пастанову Савета Міністраў № 49, у якім выразна прапісана, што ўрэгуляванне рознагалоссяў паміж арганізатарам масавага мерапрыемства і органамі ўнутраных спраў адбываецца шляхам правядзення перамоў або ў судовым парадку. Вядзенне жа адміністрацыйнага працэсу за неналежнае выкананне абавязацельстваў, узятых па грамадзянска-прававым дагаворы, пастановай не прадугледжваецца. Такім чынам, не можа наступаць і адміністрацыйная адказнасць.

Таксама арганізатары адзначаюць, што наяўнасць у беларускім заканадаўстве нормы, якая замацоўвае абавязак арганізатараў масавага мерапрыемства аплочваць паслугі па ахове грамадскага правапарадку, супярэчыць міжнародным абавязкам Рэспублікі Беларусь як дзяржавы-ўдзельніцы Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

Акрамя адмены штрафаў, арганізатары Дня волі просяць Мингарсуд паставіць ва ўстаноўленым парадку перад Канстытуцыйным судом пытанне аб неадпаведнасці абзаца 9 ч.3 артыкула 10 Закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Фота Радыё "Свабода"

Источник: spring96.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

День Воли

Последние новости