Новости Новости Беларуси

Комитет ООН по правам человека признал нарушение прав Виталия Амельковича

Комитет ООН по правам человека признал нарушение прав Виталия Амельковича

1557 просмотров Слуцк
Шесть лет понадобилось Комитету по правам человека ООН, чтобы принять решение по обращению Минского областного координатора Движения «За Свободу» Виталия Амельковича. Он жаловался на нарушение своих прав белорусскими властями при запрете на проведение пикета.

«У лютым 2011 годзе я падаў у Слуцкі райвыканкам заяўку на правядзенне пікету, мэтай каторага было выказванне падтрымкі палітычным зняволеным у Беларусі (рэха падзеяў снежня 2010-га). Улады палічылі, што палітзняволеных у нас як бы няма, на гэтай падставе акцыю не дазволілі», — распавёў Віталь Амяльковіч.

У судзе, дзе актывіст Руху абскардзіў гэтую забарону, прадстаўнік райвыканкаму нават падкрэсліў, што пікет не дазволілі, каб абараніць арганізатара ад магчымых наступстваў (пераходу акцыі ў масавыя беспарадкі) і сваё права на мірныя сходы ён рэалізаваў ужо тым, што падаў заяўку.

Пасля Амяльковіч абскардзіў гэтае рашэнне ў розных інстанцыях у Беларусі і ў выніку звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН. За гэты час зварот паспеў адзін раз згубіцца ў Жэневе, давялося даслаць ягоную электронную копію, а потым была доўгая перапіска. Некалькі разоў прадстаўнікі КПЧ звярталіся да беларускай дзяржавы, каб атрымаць на справу каментар, але афіцыйны Мінск лісты праігнараваў.


«Маю скаргу прызналі абгрунтаванай, а дзяржаву Рэспубліку Беларусь (дэ-факта — Слуцкі раённы выканаўчы камітэт) парушальнікам п.2 арт.19 і арт.21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах чалавека. Гэты першы падобны выпадак для нашага рэгіёну — Слуцку, Салігорску», — адзначыў абласны каардынатар Руху.

Амяльковіч дадаў, што яму прыемна, што справа дайшла да лагічнага завяршэння. «Я цешуся тым, што гэта ў нейкай ступені гістарычны факт: у дакументах застануцца прозвішчы слуцкіх чыноўнікаў, якія прынялі рашэнне пра забарону і давалі неабгрунтаваныя адказы. Спадзяюся, прыйдзе час, калі сітуацыя ў краіне зменіцца і ўсе гэтыя будуць людзі будуць вымушаныя адказваць за свае ўчынкі», — заключыў абласны каардынатар Руху.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости