Новости Аналитика

Кацора: Белорусы завидуют украинцам — у них есть выборы

Кацора: Белорусы завидуют украинцам — у них есть выборы

1844 просмотра Гомель
На дискуссии в Гомеле обсудили результаты украинских выборов и их влияние на Беларусь.

«Ва Украіне адбыліся выбары, сапраўдныя выбары, няма такой сям’і, дзе б не абмяркоўвалі гэтую тэму», — адзначыў, распачынаючы дыскусію яе арганізатар, сябра Рады Руху «За Свабоду» Уладзімір Кацора.

Па ягоных словах, усе мы, хто лічыць сябе дэмакратамі і палітыкамі сачылі за ўкраінскімі падзеямі раней і тым болей зараз . «Усе разумеюць, што тое, што адбывалася на выбарах ва Украіне, у Беларусі практычна немагчымае», — падкрэсліў Кацора, дадаўшы, што шмат у чым Уладзімір Зяленскі з выкарыстаннем новых тэхналогіяў стаў прэзідэнтам па тым жа сцэнары, што і Аляксандр Лукашэнка ў 1994 годзе.

Але ва ўкраінцаў зараз ёсць вольны выбар, таму мы можам «толькі памарыць і пазайдросціць», дадаў палітык.

«Я ўпэўнены, што будзе пад’ём праз два гады ва Украіне, у першую чаргу эканамічны. Гэта станоўча скажацца на нашым настроі рабіць, змагацца», — адзначыў Уладзімір Кацора.

«У Зяленскага няма выбару, Украіна зрабіла свой выбар — на Захад, у Еўрасаюз», — заявіў сябра АГП Васіль Палякоў.

Ён лічыць, што ўкраінцы масава прагаласавалі за Зяленскага, бо там не ўстойлівая дэмакратыя, гэта пабег ад свабоды, стомленасць ад вайны, невырашаных праблемаў, звязаных з эканомікай.

«Выбар Зяленскага — гэта выклік для апазіцыі. Любы ягоны правал — гэта правал для беларускіх дэмакратаў. Як бы мы да яго не ставіліся, у нашых інтарэсах, каб у яго ўсё атрымлівалася, бо правал будзе дадатковым козырам для ўладаў: ва Украіне ўлада змянілася, і што?» — заключыў Палякоў.

Выбарцы чакаюць яркай кампаніі, адзначыў сябра Руху «За Свабоду» Валер Сляпухін. Ён нагадаў, што электаральныя кампаніі не праходзяць у адзін год, і для гэтага патрэбная падрыхтоўка.

«Галоўны пастулат Зяленскага — барацьба з карупцыяй. Закон Лінкальна, калі чалавек, які здаў карупцыянера атрымлівае 10% ад хабару, — гэта рэальны шанец перамагчы карупцыю. Невядома, як гэта будзе, але калі ён будзе выконваць тое, што заявіў, я думаю, што ёсць рэальны шанец для Украіны», — адзначыў сябра Руху «За Свабоду» Андрэй Цянюта.

Удзельнікі дыскусіі выказвалі розныя думкі, якія тычыліся беларускай і ўкраінскай палітыкі.

«Крах Пятра Парашэнкі — гэта ў пэўным сэнсе крах сілаў, якія з ім прыйшлі. Няма ніводнага паказчыка, дзе б Украіна палепшыла сваё палажэнне», — адзначыў адзін з іх.

«Тое, што адбылося ва Украіне, гэта прыклад для Беларусі, зараз трэба шукаць кандыдата. А казаць пра байкот. Не абавязкова з апазіцыйнага асяродку. Шукаць сапраўднага грамадзяніна Беларусі, які можа стаць новым прэзідэнтам», — дадаў другі.

«Апазіцыі трэба аб’яднацца і вылучыць адзінага кандыдата», — выказаўся яшчэ адзін удзельнік.

Таксама гучала прапанова знайсці маладога кандыдата на прэзідэнты, «каб у яго душа балела за гэтую мову, за гэтую зямлю», чалавека, які скажа, а чаму не я. «Кажуць, нам няма каго выбраць. А насамрэч ёсць», — адзначыла жанчына.

Пры гэтым, адзін з удзельнікаў нагадаў: «Ва Украіне ёсць выбары, а ў нас прыйдзе Ярмошына і ўсё падлічыць, таму трэба думаць, што рабіць».

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости